19 красавiка 2024, Пятніца, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння Еўрапейскі дзень бяспекі дарожнага руху

Сёння Еўрапейскі дзень бяспекі дарожнага руху
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Ён закліканы нагадваць кіроўцам аб небяспецы на дарогах, а таксама інфармаваць аб статыстыцы няшчасных выпадкаў.

Сёння, 6 траўня, Еўрапейскі дзень бяспекі дарожнага руху, закліканы нагадваць кіроўцам аб небяспецы на дарогах, а таксама інфармаваць іх аб статыстыцы няшчасных выпадкаў, асабліва з удзелам пешаходаў і двухколавых транспартных сродкаў, паведамляе «Радыё Польшча».

Летась у Польшчы былі зафіксаваныя амаль 32 тысячы дарожна-транспартных здарэнняў. Паводле звестак паліцыі, у выніку ДТЗ загінулі больш за 2800 чалавек.

Толькі на травеньскія святы ў Польшчы было зафіксавана 361 ДТЗ, падчас якіх загінулі 28 чалавек, яшчэ больш за 440 атрымалі раненні. Паводле звестак паліцыі, пачынаючы з мінулага аўторка было затрымана 1815 кіроўцаў у нецвярозым стане. Яшчэ амаль 900 чалавек страцілі свае пасведчанні кіроўцы ў сувязі перавышэннем хуткасці.

Еўрапейскі дзень бяспекі дарожнага руху быў заснаваны Еўрапейскай камісіяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках