25 красавiка 2024, Чацвер, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Шчаслівы шлюб дапамагае павялічыць працягласць жыцця

5
Навукоўцы: Шчаслівы шлюб дапамагае павялічыць працягласць жыцця

Спецыялісты з Нідэрландаў даследавалі ўздзеянне шчасця ў шлюбе на тое, наколькі доўгім будзе жыццё.

Нідэрландскія навукоўцы вывучылі ўплыў сям'і на працягласць жыцця. Як выявілася, шчасце ў шлюбе спрыяе даўгалеццю, піша healthinfo.ua.

Супрацоўнікі Тылбургскага ўніверсітэта (Нідэрланды) даследавалі ўздзеянне шчасця ў шлюбе на тое, наколькі доўгім будзе жыццё. Навуковае выданне Psychological Science апублікавала вынікі працы галандскіх навукоўцаў. Падчас работы навукоўцы аналізавалі інфармацыю, атрыманую пры агульнанацыянальным рэпрэзентатыўным апытанні. У ім узялі ўдзел амаль 4 500 пар, жыхароў Злучаных Штатаў, узрост апытаных ва ўсіх выпадках перавышаў 50 гадоў. Спецыялісты пры падтрымцы Нацыянальнага інстытута старэння атрымалі звесткі пра жыццё шлюбных пар, амаль 99% з якіх былі разнаполымі.

Цягам 8 гадоў экспэрты збіралі звесткі пра самыя розныя фактары жыцця апытаных сем'яў. Навукоўцы хацелі даведацца пра ступень задаволенасці жыццём, падтрымку іншага партнёра, наяўнасць і перыядычнасць фізічных нагрузак. Таксама экспэртаў цікавіла самаацэнка стану здароўя і колькасць устаноўленых дыягностыкай хранічных захворванняў, узрост, пол, даход сям'і, адукацыя і этнічная прыналежнасць апытаных. Для вызначэння працягласці жыцця і смяротнасці экспэрты выкарыстоўвалі Нацыянальны індэкс смерці, прадстаўлены Цэнтрамі кантролю і прафілактыкі захворванняў.

Амаль 16% да моманту заканчэння даследавання памерлі, прычым усе выпадкі былі адзначаныя ў сем'ях з меншай ступенню задавальнення шлюбным жыццём. Акрамя таго, усе памерлыя належалі да групы менш адукаваных і забяспечаных людзей, таксама ў гэтай катэгорыі былі людзі, якія вядуць недастаткова актыўны лад жыцця і якія маюць недастаткова моцнае здароўе. Згодна са зробленымі даследчай групай высновамі, шчаслівае сямейнае жыццё цалкам здольнае ўплываць на агульны стан здароўя чалавека. Узаемападтрымка і каханне ў шлюбе дабратворна ўплываюць на арганізм, падоўжаюць жыццё.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках