25 красавiка 2024, Чацвер, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэргі на мяжы: выезду з Беларусі чакаюць сотні легкавікоў

Чэргі на мяжы: выезду з Беларусі чакаюць сотні легкавікоў

На вялікіх выходных на межах Беларусі выстраіліся доўгія чэргі легкавых аўтамабіляў на выезд з краіны.

Да 16 гадзін дня 6 траўня ў чэргах на выезд у Літву прадаўжалі чакаць больш за 430 аўтамабіляў, а ў Польшчу - больш за 350, піша tut.by.

Паводле звестак на 16.00 6 траўня, у літоўскім кірунку больш за ўсё машын стаіць у «Прывалцы» - больш за 140 аўто. У пунктах пропуску «Каменны лог» і «Беняконі» - па 120 машын адпаведна. У «Лошы» выезду чакаюць мінімум 40 аўтамабіляў, у «Катлоўцы» - 10.

У польскім кірунку больш за ўсё аўтамабіляў у «Брэсце» - 120. У «Бераставіцы» сабралася больш за 110 аўто, у «Пясчатцы» - больш за 60, у «Брузгах» і «Дамачаве» - 40 і 20 машын адпаведна. У «Казловічах», паводле звестак ДПК, чэргаў няма.

У бок Латвіі чэргі таксама пайшлі ў рост: у пункце пропуску «Грыгароўшчына» выезду чакае больш за 20 аўтамабіляў, «Урбанах» - мінімум 50.

Інфармацыя аб чэргах на мяжы аператыўна абнаўляецца на сайце ДПК кожныя дзве гадзіны. Вы можаце выбраць пункт пропуску, дзе аўтамабіляў менш. Акрамя таго, у пунктах пропуску «Брэст», «Катлоўка» і «Грыгароўшчына» працуе сістэма электроннай чаргі. З яе дапамогай можна загадзя зарэзерваваць час праходжання кантрольных працэдур на мяжы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках