19 красавiка 2024, Пятніца, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«За адну шляхту біцца не буду»: 7 траўня Тадэвуш Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал

«За адну шляхту біцца не буду»: 7 траўня Тадэвуш Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал

Што натхняла жаўнераў і афіцэраў, якія паўсталі пад кіраўніцтвам нашага нацыянальнага героя.

Помнікі гэтаму вялікаму чалавеку, імя якога вядомае ўсяму свету, ёсць не толькі ў Польшчы, Беларусі, але ЗША і Швайцарыі. Найвышэйшая гара ў Аўстраліі носіць імя Касцюшкі. У гонар доблеснага воіна Тадэвуша Касцюшкі названы курган паблізу Кракава, піша «Літвін».

Сын беларускай зямлі, прафесійны вайсковец, у свой час ён браў удзел у барацьбе каланістаў ЗША за свабоду. Пасля падзелу ў 1793 годзе ўласнай краіны паміж Расеяй і Прусіяй Касцюшка ўзначаліў паўстанне палякаў і літоўцаў. Выбар паўстанцаў правадыра быў не выпадковым - яны спадзяваліся, што беспярэчны аўтарытэт Тадэвуша, які не прайграў у тую пару ніводнай бітвы, падштурхне Францыю, і яна таксама возьме ўдзел у вайне за правае дзела. Аднак дапамогі з гэтага боку яны не дачакаліся.

Адной з умоў прыняцця камандавання Тадэвушам была абарона ўсенародных правоў. Ён заявіў: «За адну шляхту біцца я не буду». Калі б кіраўнікі апалчэння прыслухаліся да ягонай думкі, паўстанне змагло перарасці ў сапраўдную рэвалюцыю. Аднак дваранам было не даспадобы наданне свабоды шараговым грамадзянам і тым больш паводле выдадзенага ў пачатку паўстання акта (Паланецкі ўніверсала) правоў сялянству. Заклікі Касцюшкі не былі пачутыя.

Ужо ў пачатку красавіка 1794 года па ўсім каралеўству адначасова ўспыхнулі мяцяжы. У першай сутычцы пад Рацлавіцамі з расейскімі войскамі пад правадырствам генерала Тармасава Касцюшка паспяхова перамог. У бітве ён выкарыстоўваў нязвыклую тактыку наступу, пры якой войска рухалася самкнутым плячо да пляча строем, а прыцэльны агонь вёўся з-за натуральных ландшафтных хованак.

Першапачаткова расейцы здолелі скамячыць польскую кавалерыю. Аднак Тадэвуш накіраваў у абыход атрад добраахвотнікаў, якія вокамгненна атакавалі праціўніка, які не чакаў нападу. У выніку паўстанцам удалося захапіць не толькі 12 гармат, але і сцягі ворага. Адначасова Тадэвуш атакаваў левы фланг расейцаў.

Натхнёныя першай значнай перамогай, паўстанцы радаваліся. Да іх далучыліся польскія шляхціцы, Курляндыя і амаль уся Літва. Перамога стала штуршком для Варшаўскага паўстання, у выніку якога расейцы былі выцесненыя з горада.

Паваротным момантам стала з'яўленне 10-тысячнага войска пад правадырствам Суворава. Ім быў узяты Кобрын і разбітае значнае войса мяцежнікаў пад правадырствам Серакоўскага. Часткі генерала Дзянісава, расейскага палкаводца, сустрэўшыся з прускімі войскамі, змаглі разбіць мяцежнікаў пад Шчэкацінамі. Узяты быў і Кракаў. Войску Тадэвуша давялося адысці да Варшавы.

Прычынай паразы стаў як недахоп ўзбраення паўстанцаў, так і няўзгодненасць дзеянняў яго кіраўніцтва.

Касцюшка, які ўзяўся перашкодзіць аб'яднанню расейскіх войскаў, якое пагражала ягонаму войску поўным паразай, пад Мацяевічамі быў паранены, а затым узяты ў палон. Расейскі генерал Дзянісаў, які з павагай ставіўся да знакамітага праціўніка і ўважаў яго «вялікім чалавекам», даў сваім жаўнерам загад, чаго б гэта не каштавала, выратаваць параненага Касцюшку і вынесці яго з поля бою.

У кастрычніку расейцы падступілі да Прагі. У распараджэнні Суворава было ўжо 25 тысяч чалавек і 90 гармат. Паўстанцам жа бракавала і сіл, і зброі для абароны. У выніку пасля артылерыйскага абстрэлу і штурму горада ён здаўся. У палон трапіла блізу 10 тысяч мяцежнікаў. Забітых было яшчэ больш - звыш 15 тысяч чалавек.

25 кастрычніка кіраўнікам апалчэння на просьбу жыхароў Варшавы давялося падпісаць акт капітуляцыі. Магістр жа горада ўласнаручна выдаў Сувораву ключы ад горада. Пасля паўстання 1794 года паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй адбыўся трэці, апошні падзел Рэчы Паспалітай, у выніку якога калісьці магутная дзяржава проста перастала існаваць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках