19 красавiка 2024, Пятніца, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрымалі інгушскага блогера і журналіста Ісмаіла Нальгіева

У Менску затрымалі інгушскага блогера і журналіста Ісмаіла Нальгіева
ІСМАІЛ НАЛЬГІЕЎ

Яго могуць выдаць Расеі.

Старшыня інгушскага рэгіянальнага аддзялення партыі «Яблык» Руслан Муцольгаў паведаміў baj.by пра тое, што інгушскі апазіцыйны блогер і журналіст Ісмаіл Нальгіеў затрыманы ў менскім аэрапорце пры выездзе з краіны. Сваякі асцерагаюцца, што Нальгіеў будзе перададзены расейскім уладам.

Са слоў палітыка, Ісмаіл Нальгіеў - блогер і журналіст, адзін з лідараў пратэстаў у Інгушэціі, які часта сутыкаецца з пераследам паводле палітычных матываў. Ісмаіл павінен быў вылецець з Менска ў Еўропу 8 траўня але быў затрыманы на памежным кантролі ў сувязі з тым, што ён нібыта знаходзіцца ў расейскім спісе асоб, якiя адшукваюцца.

Інфармацыю пра гэта Беларускай асацыяцыі журналістаў пацвердзілі ў памежным камітэце Беларусі.

Цяпер Ісмаіл Нальгіеў знаходзіцца ў Аддзеле ўнутраных спраў у Нацыянальным аэрапорце, праваахоўнікі вызначаюць ягоны далейшы лёс.

Дзяжурны па АУС запэўніў журналістаў у тым, што «без належнага працэсуальнага афармлення Нальгіеў выдадзены Расеі не будзе».

Да затрыманага з Менска выехаў адвакат.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках