24 красавiка 2024, Серада, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Віцебска: Замест АІ-92 на запраўках льюць нейкую заразу

13
Жыхары Віцебска: Замест АІ-92 на запраўках льюць нейкую заразу

Адбіваюцца наступствы паставак «бруднай» нафты з РФ?

Аўтааматары з Віцебска скардзяцца на дрэнную якасць бензіну ад «Белнафтахіма», паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

– Замест 92-га льюць нейкую заразу. Машына глухне праз некалькі хвілінаў пасля запраўкі. Знікае цяга, – піша жыхар горада.

Нагадаем, 19 красавіка «Белнафтахім» заявіў пра рэзкае пагаршэнне якасці расейскай сумесі Urals, якая паступае праз трубы. Пазней Мазырскі НПЗ паведаміў, што гэтая сыравіна пашкодзіла дарагое абсталяванне. Другі беларускі НПЗ «Нафтан» знізіў прапускную здольнасць амаль на 50% для абароны абсталявання. 25 красавіка закрыла засаўку Польшча.

2 траўня канцэрн «Белнафтахім» паведаміў, што па трубаправодзе «Дружба» з Расеі пайшла чыстая нафта, якая адпавядае стандартам.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках