19 красавiка 2024, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты БНК ушанавалі памяць загінулых у Другой Сусветнай

Актывісты БНК ушанавалі памяць загінулых у Другой Сусветнай

Традыцыйная акцыя прайшла на Вайсковых могілках у Менску.

Актывісты «Народнай Грамады», руху салідарнасці «Разам» і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» усклалі кветкі да брацкай магілы салдатаў, якія загінулі пры вызваленні Менска. Пасля гэтага адбыўся мітынг і малебен, які правялі святары Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, паведамляе сайт Беларускага нацыянальнага кангрэсу bnknews.org.

На акцыі прысутнічалі Мікола Статкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Ніна Багінская. Удзельнікі трымалі ў руках нацыянальныя сцягі.

– Уся Еўропа 8 траўня ўспамінае тых, хто вызваліў яе ад фашызму, тых, хто заплаціў сваім жыццём за мір і свабоду нашчадкаў. Кожны год у гэты дзень я бяру кветкі, якія вырошчваю ля свайго дома, і прыходжу разам са сваімі сябрамі і паплечнікамі на Вайсковыя могілкі Менска.

Мой дзед Фёдар Нікалайчык пайшоў у войска напярэдадні вайны. У яго было пяцёра дзяцей, ён хацеў вярнуцца дадому адразу пасля вызвалення Беларусі, але савецкія войскі пайшлі далей на захад. Мой дзед загінуў на тэрыторыі Польшчы ў бітве каля ракі Нараў, ён пахаваны ў адной з такіх самых брацкіх магілаў.

Для мяне важна ўшанаваць памяць загінулых – і сваіх родных, і ўсіх беларусаў – менавіта ў гэты дзень, разам з усімі еўрапейцамі і амерыканцамі, – апавяла ўдзельніца акцыі, актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Вольга Нікалайчык.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках