19 красавiка 2024, Пятніца, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, як доўга трэба знаходзіцца на прыродзе, каб па-сапраўднаму расслабіцца

4
Навукоўцы высветлілі, як доўга трэба знаходзіцца на прыродзе, каб па-сапраўднаму расслабіцца

Адпачынак на прыродзе можа стварыць сапраўдны цуд.

"Калі мы адчуваем стрэс, адпачынак на прыродзе можа стварыць сапраўдны цуд. Даследнікі высветлілі, колькі часу трэба праводзіць на прыродзе, каб па-сапраўднаму расслабіцца", – паведамляе нямецкае выданне Die Welt (пераклад – inopressa.ru).

Пра станоўчае ўздзеянне на арганізм знаходжання на прыродзе сведчылі ўжо многія навуковыя даследаванні. "Мы ведаем, што час, праведзены на прыродзе, памяншае стрэс. Але да сёння было незразумела, колькі часу і як часта мы павінны знаходзіцца на адкрытым паветры і якое менавіта баўленне часу на прыродзе для нас асабліва карыснае", – кажа аўтарка новага даследавання, прафесарка Мічыганскага ўніверсітэта Мэры Кэрал Хантэр.

Цягам васьмі тыдняў даследнікі назіралі за 40 паддоследнымі. "Удзельнікі даследавання павінны былі тры разы на тыдзень выходзіць на вуліцу сама менш на 10 хвілінаў і праводзіць час на прыродзе. (...) Яны павінны былі знаходзіцца на прыродзе ў дзённы час сутак і не займацца ў гэты час спортам. Таксама было забаронена звяртацца да сацсетак, размоваў і кніг", – паведамляе выданне.

"Цягам двух месяцаў з дапамогай аналізу сліны навукоўцы вывучалі ўзровень гармону стрэсу картызолу ў арганізме ўдзельнікаў да і пасля іх знаходжання на прыродзе. (...) Як вызначылі навукоўцы, з найбольшай хуткасцю ўзровень картызолу падаў ва ўдзельнікаў на 20-30 хвілінах знаходжання на прыродзе. Пасля гэтага ўзровень паслаблення працягваў расці, але значна больш павольна. Такім чынам, для таго, каб значна знізіць узровень стрэсу, дастаткова правесці на прыродзе 20 хвілінаў", – гаворыцца ў артыкуле.

Пры гэтым неабавязкова скіроўвацца ў дрымучы лес – для таго каб даць расслабіцца нашаму арганізму, дастаткова пайсці ў парк або сад, адзначае Die Welt.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках