29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можна ператварыць Сахару ў гіганцкую электрастанцыю?

21
Ці можна ператварыць Сахару ў гіганцкую электрастанцыю?

Мала хто задумваецца над тым, якім дзіўным месцам з'яўляецца пустыня.

Сучасныя тэхналогіі яшчэ не здольныя зрабіць з велізарнай пустыні квітнеючы сад, але гэта і ні да чаго. Інжынеры ва ўсім свеце актыўна працуюць над тым, каб пабудаваць у Сахары самую вялікую электрастанцыю ў свеце, піша «Популярная механика».

Мала хто задумваецца над тым, якім дзіўным месцам з'яўляецца пустыня Сахара. Калі б яна была краінай, то займала б пятую па велічыні плошчу ў свеце, толькі трохі саступаючы Кітаю і ЗША. Паводле ацэнак NASA, на кожны квадратны метр пяску за год паступае агулам ад 2000 да 3000 кілават-гадзін сонечнай энэргіі. Улічваючы, што Сахара пакрывае прыкладна 9 000 000 км², агульная даступная энэргія дасягае звыш 22 млрд гігават-гадзін на год!

Што азначаюць усе гэтыя лічбы ў прамысловым кантэксце? Гіпатэтычна, сонечная ферма памерам з такую пустыню будзе вырабляць у 2000 разоў больш энэргіі, чым самыя буйныя электрастанцыі ў свеце па-за залежнасцю ад іх профілю - тыя ледзь дацягваюць да 100 000 ГВтг на год. Фактычна, эквівалент атрыманай энэргіі супастаўны з больш чым 36 млрд барэляў нафты на год, гэта значыць, прыкладна з 5 барэлямі на чалавека. Іншымі словамі, сонечная электрастанцыя «Сахара» будзе вырабляць у 7000 больш энэргіі, чым уся Еўропа, і пры гэтым практычна не выкідваць у паветра парніковыя газы.

Больш за тое, перавага Сахары як раз і палягае ў тым, што яна размешчаная вельмі блізка да Еўропы. Самая кароткая адлегласць паміж Паўночнай Афрыкай і Еўропай складае ўсяго 15 км - гэта раён Гібралтарскай пратокі. Але нават значна большыя адлегласці, скажам па ўсёй працягласці Міжземнага мора, таксама будуць цалкам практычныя. Нарэшце, самы доўгі падводны кабель і зусім праходзіць поўных 600 км паміж Нарвегіяй і Нідэрландамі.

Цяпер існуюць дзве тэхналогіі для вытворчасці электрычнасці з сонечнай энэргіі, кожная са сваімі плюсамі і мінусамі. Першая - звычайныя фотаэлектрычныя сонечныя батарэі. Другая - метад канцэнтрацыі сонечнай энэргіі, які выкарыстоўвае сістэму лінзаў або люстэркаў для факусіроўкі сонечных прамянёў на адным месцы, якое ў выніку пачынае інтэнсіўна награвацца. Гэта цяпло можа прыводзіць у рух, да прыкладу, паравыя турбіны, якія ў сваю чаргу генеруюць электрычнасць. Выкарыстоўваючы расплаў солей, можна назапашваць энэргію і прадаўжаць вытворчасць электрычнасці нават уначы.

Большасць даследчыкаў прапануюць аб'яднаць абедзве гэтыя тэхналогіі для стварэння гібрыднай сістэмы. Асноўнай праблемай з'яўляецца хай і невялікае, але ўсё ж істотнае спажыванне вады на яе абслугоўванне, здабыць якую ў пясках вельмі праблематычна. Аднак, на думку спецыялістаў, пачаць варта з малога і паступова, метадам спроб і памылак, даводзіць тэхналогію да розуму. Так, з часам, пустынная электрастанцыя будзе станавіцца ўсё больш эфектыўнай. Хто ведае, можа быць менавіта такія гіганцкія электрастанцыі ў будучыні дазволяць практычна цалкам адмовіцца ад выкарыстання выкапнёвага паліва.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках