25 красавiка 2024, Чацвер, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Warner Brothers знайшла новага актора на ролю Бэтмена

3
Warner Brothers знайшла новага актора на ролю Бэтмена
РОБЕРТ ПАТЫНСАН

У новай кінатрылогіі пра чалавека-кажана пойдзе гаворка пра станаўленне Бэтмэна.

Кінакампанія Warner Bros. зацвердзіла брытанскага актора Роберта Патынсана на ролю Бэтмэна ў новай трылогіі фільмаў пра супергероя, піша korrespondent.net.

Паводле ягоных звестак, на ролю Бэтмена акрамя Патынсана разглядалі таксама яшчэ аднаго брытанца – Нікаласа Холта. Аднак у выніку Warner Bros. зрабіла свой выбар на карысць Патынсана пасля сустрэчы з акторамі ў чацвер.

Адзначаецца, што ў фільме пойдзе гаворка пра станаўленне Бэтмэна, і таму патрэбны быў актор, маладзейшы за 30 гадоў.

Новую кінатрылогію пра Бэтмэна будзе здымаць амерыканскі рэжысёр Мэт Рыўз. Чакаецца, што яе першая частка выйдзе на экраны ў 2021 годзе. Здымкі пачнуцца ў канцы 2019 ці ў пачатку 2020 года.

Роберт Патынсан вядомы з серыі фільмаў пра вампіраў "Змрок". Ён таксама здымаўся ў карцінах "Гары Потэр і кубак агню", "Вышэйшае грамадства", "Добры час", "Касмаполіс" і іншых.

Вобраз Бэтмэна ў розны час увасаблялі на экране такія акторы, як Майкл Кітан, Вэл Кілмер, Джордж Клуні, Крыстыян Бэйл і Бэн Афлек.

У жніўні летась паведамлялася, што Бэн Афлек можа страціць ролю Бэтмэна праз праблемы з алкаголем. Актора заўважылі ў лякарні для алкаголікаў. Курс рэабілітацыі стаў трэцім у жыцці Афлека.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках