20 красавiка 2024, Субота, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўская васьмікласніца імгненна заваявала журы ўкраінскага шоу

8
Магілёўская васьмікласніца імгненна заваявала журы ўкраінскага шоу
ФОТА: КАМСАМОЛЬСКАЯ ПРАЎДА

Юная спявачка з Магілёва Маша Магільная за некалькі секундаў прайшла сляпы адбор.

У адборы ўкраінскага шоу «Голас. Діти» Маша выступіла з незвычайнай аранжыроўкай ўкраінскага выканаўцы MONATIK. Такая песня і вакал адразу заваявалі ўсіх чальцоў журы. Прадаўжаць удзел у конкурсе Маша надумала з групай «Час і Шкло».

У інтэрв'ю магілёўскаму аддзяленню тэлеканала «Беларусь 4» Марыя Магільная сказала, што сваёй місіяй на вакальных конкурсах уважае магчымасць расказаць пра Беларусь, яе культуру і таленты: «Калі ты будзеш катацца па розных краінах, цябе будуць пазнаваць замежнікі, будуць любіць нашу беларускую культуру, будуць любіць нашу музыку – думаю, што гэта вельмі прыкольна».

На здымках украінскага шоу ў інтэрв'ю тэлеканалу 1+1 Марыя апавяла, што за апошнія два гады практычна кожны месяц прыязджае ва Украіну на вакальныя заняткі, і дадала: «Сваю далейшую творчую будучыню хачу пабудаваць толькі ва Украіне».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках