25 красавiка 2024, Чацвер, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым небяспечная спякота для аўтамабіля і для ягонага ўладальніка

Чым небяспечная спякота для аўтамабіля і для ягонага ўладальніка

Сёлета лета абяцае быць вельмі гарачым.

Ад высокай тэмпературы паветра пакутуюць не толькі людзі, але і аўтамабілі. Пра тое, чым небяспечная спякота для аўтамабіля і для ягонага ўладальніка, піша avtovod.com.ua. Спадзяемся, гэтая інфармацыя будзе вам карысная.

Шкло і пластык

Калі аўтамабіль доўгі час знаходзіцца на спякоце, можа хутка сапсавацца пластык у салоне. І не дзіўна, бо, напрыклад, чорны салон цёмнага аўто, прастаяўшы на сонцы некалькі гадзінаў, можа разагрэцца да 70°С ці нават яшчэ больш. Таму жыхары цёплых краінаў звычайна выбіраюць машыны са светлым салонам і светлым колерам кузава і не забываюцца пра адлюстравальныя сонцаахоўныя экраны.

Калі вы падчас спякоты сядаеце за руль, не трэба адразу ўключаць кандыцыянер. Праз рэзкі перапад тэмпературы можа лопнуць ветравое шкло. Такія выпадкі не рэдкасць.

Газавыя запальнічкі і аэразольныя балоны

Пад уздзеяннем спёкі могуць выбухнуць пакінутыя ў салоне запальнічкі і аэразольныя балоны. У найлепшым выпадку салон проста сапсуецца, у горшым – можа пачацца пажар. Нездарма ж на аэразольных балонах напісана, што іх нельга награваць.

Асадкі

Здавалася б, чым можа нашкодзіць забытая ў салоне звычайная асадка. З імі так звыкліся, што ўжо і не заўважаеш іх. А дарма. З нагрэтай асадкі можа выцечы чарніла, сапсаваўшы абіўку або пластык.

Смартфоны і іншыя гаджэты

Не рэкамендуецца летам пакідаць у салоне смартфоны і іншыя гаджэты. Інакш можаце развітацца з іхнімі батарэямі. Гэта ў найлепшым выпадку, а ў горшым – узгаранне.

Сонцаахоўны крэм і акуляры

Калі цюбік з сонцаахоўным крэмам моцна нагрэецца, то ён можа выбухнуць. Уявіце, што ў гэтым выпадку адбудзецца з салонам вашага аўтамабіля. Дарэчы, касметыку таксама нельга пакідаць на санцапёку. Жанчыны гэта, вядома, ведаюць.

Яшчэ больш негатыўныя наступствы могуць мець пакінутыя ў спякоту ў аўтамабілі звычайныя акуляры. Вы, вядома, ведаеце, што лінзы могуць сфакусаваць сонечныя прамяні ў адной кропцы? У гэтым выпадку недалёка і да пажару.

Лекі

Медыцынскія прэпараты нельга захоўваць у цёплым месцы, і тым больш на спякоце. У адваротным выпадку яны прыйдуць у непрыдатнасць. Аптэчка павінна быць у багажніку.

Прадукты і напоі

Многія прадукты харчавання на спякоце могуць хутка сапсавацца. Асабліва гэта тычыцца мясных і малочных прадуктаў. З напоямі, асабліва малочнымі, такая самая гісторыя. Таму прадукты і напоі надоўга нельга пакідаць на спякоце ў салоне.

Самаадчуванне і настрой

Спякота дрэнна адбіваецца не толькі на фізічным стане чалавека, але і на ягоным настроі, псіхіцы. Навукоўцы даказалі, што калі чалавек празмерна знаходзіцца на сонцы, то ён становіцца больш нервовым, агрэсіўным.

Калі вы летам пакідаеце свой аўтамабіль на паркоўцы, паспрабуйце знайсці для яго цень. Не забывайцеся пра сонцаахоўныя экраны. І, вядома, не пакідайце ў салоне нічога лішняга.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках