24 красавiка 2024, Серада, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваныя здымкі сакрэтнай часткі «пакта Молатава-Рыбэнтропа»

25
Апублікаваныя здымкі сакрэтнай часткі «пакта Молатава-Рыбэнтропа»
ВЯЧАСЛАЎ МОЛАТАЎ І ЁАХІМ ФОН РЫБЭНТРОП ПАЦІСКАЮЦЬ РУКІ ПАСЛЯ ПАДПІСАННЯ ПАКТА

Савецкія арыгіналы Дамовы аб ненападзе паміж СССР і Нямеччынай апублікавалі ўпершыню.

Фонд "Гістарычная памяць" упершыню апублікаваў савецкія арыгіналы Дамовы аб ненападзе паміж СССР і Нямеччынай, якая была ўкладзеная 23 жніўня 1939 года, а таксама сакрэтны дадатковы пратакол да яе, піша сайт kasparov.ru.

Сканы савецкіх дакументаў падаў гісторыка-дакументальны дэпартамент МЗС Расеі.

Дырэктар фонду "Гістарычная памяць" Аляксандр Дзюкаў удакладніў, што тэксты дакументаў раней ужо публікаваліся ў 1990-я гады, аднак іх візуальныя вобразы публікуюцца ўпершыню. Дакументы набраныя на друкарцы, пад імі стаяць подпісы народнага камісара замежных спраў СССР Вячаслава Молатава і міністра замежных спраў Нямеччыны Ёахіма фон Рыбэнтропа.

У сакрэтным дадатковым пратаколе да Дамовы аб ненападзе сказана, што бакі дамовіліся аб размежаванні сфер узаемных інтарэсаў ва Усходняй Еўропе, а таксама тэрытарыяльна-палітычнай перабудове абласцей, якія ўваходзяць у склад Прыбалтыйскіх дзяржаў і Польшчы. Таксама ўстаноўлены межы сфер інтарэсаў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках