19 красавiка 2024, Пятніца, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: Жарты пра «падатак на паветра» здаюцца не такімі ўжо і смешнымі

44
«Баста»: Жарты пра «падатак на паветра» здаюцца не такімі ўжо і смешнымі

Пад Менскам увялі штрафы за паліў агародаў у «неўстаноўлены» час.

Жарты пра «падатак на паветра» здаюцца не такімі ўжо і смешнымі пасля такіх навін. Піша чытач тэлеграм-канала «Баста» са Смалявічаў Менскай вобласці:

- Улады ўвялі забарону на паліў на прысядзібных надзелах і агародах. Градкі забаронена паліваць з 6:00 раніцы да 22:00 вечара. За парушэнне - штраф. Прычына забароны зразумелая - у дзяржаўнай машыны ў кішэнях вятры выюць, і абнавіць інфраструктуру водазабеспячэння аб'ектыўна немагчыма. Прапаганда хітра апявае фантомныя дасягненні мудрай палітыкі злога правадыра, але фактычна грошы па капейцы, добраахвотна-прымусова выціскаюцца з усяго і з усіх, і сыходзяць на ўсякія «дэкарацыі» другараднай важнасці і на сілавікоў, якія ахоўваюць правадыра і ягоную сямейку.

Як паведамляе сайт kraism.by, распараджэнне дзейнічае з 15 красавіка да 31 жніўня.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках