19 красавiка 2024, Пятніца, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турыст выпадкова адкрыў сейф, які не маглі ўзламаць 40 гадоў

1
Турыст выпадкова адкрыў сейф, які не маглі ўзламаць 40 гадоў

Замок паддаўся канадцу Стывэну Мілзу з першага разу.

Стывэн Мілз шмат падарожнічае разам з сям'ёй па краіне ва ўласным фургончыку і ўсюды імкнецца даведацца нешта цікавае. Падчас наведвання Музея спадчыны Вермільёна ў Альберце мужчына пачуў гісторыю аднаго з экспанатаў, пра сэйф мясцовага гатэля "Брансвік". Гатэль закрыўся ў 1970-хх, а ў 1992-м трапіў у музей як экспанат. Код замка ніхто не ведаў, таму ўвесь гэты час сейф заставаўся закрытым, піша "Вокруг света".

36-гадовы бацька сямейства быў заінтрыгаваны тым, што сэйф не адчынялі даўжэй, чым ён жыве на свеце. І ён надумаў паспрабаваць простую камбінацыю, якую людзі часта выкарыстоўваюць для замыкання сваіх валізак. Першыя лічбы, якія ён набраў "20-40-60" - былі ключом да замка.

"Упэўнены, у той момант мая сківіца стукнулася аб падлогу", - падзяліўся Стывен. Усярэдзіне 900-кілаграмовага сейфа скарбаў не знайшлося. Толькі старыя чэкі, нататнік афіцыянткі і квітанцыя гатэля. Знаходкі датуюцца 1977-78 гадамі. Аднак гісторыя з адкрыццём сейфа была найкаштоўнейшым "экспанатам": пасля таго, як яе распавялі буйныя газеты, музей не мае адбою ад наведвальнікаў.

За папулярызацыю ўстановы яго дырэктар вынес асабістую падзяку Стывэну Мілзу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках