23 красавiка 2024, aўторак, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: Улада разгубілася і стала выдыгаць

15
Андрэй Шарэнда: Улада разгубілася і стала выдыгаць
АНДРЭЙ ШАРЭНДА
ФОТА: «НАША НІВА»

Чаму «мэр» Берасця вымушаны быў выступіць перад прысутнымі?

Учора больш за 200 берасцейцаў на акцыі пратэсту супраць завода АКБ увайшлі ў будынак Палаца прафсаюзаў і дамагліся ў сустрэчы з «мэрам» горада Аляксандрам Рагачуком.

Прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Берасці Андрэй Шарэнда распавёў сайту Charter97.org, чаму «мэр» горада вымушаны быў выступіць перад прысутнымі:

- Відаць, што ўлада разгубілася і стала выдыгаць. У той жа час не варта цешыць сябе і думаць, што яны гатовыя пайсці на сапраўдныя перамовы. Тое, што зрабіў «мэр» Берасця - гэта хутчэй вымушаны першы крок, спроба манеўраваць. Улады абвясцілі аб пачатку перамоваў з пратэстоўцамі ў надзеі, што яны супакояцца і знізяць напал пратэстаў.

- Чаму ўлады пайшлі хаця б на такі крок?

- Па-першае, на іх паўплываў няспынны ціск нашых вулічных акцый.

Па-другое, на фоне нашых пратэстаў пачалі ўсплываць дакументы, якія проста абурылі людзей. Зразумела, што пра іх улады ведалі і раней, але публікацыя ў СМІ звестак аб забруджванні навакольнага асяроддзя выклікала проста бум у грамадстве.

Цяпер усім вядома, што факт забруджвання паветра і глебы ўжо ёсць і шкодныя выкіды прадаўжаюцца.

Дзякуючы нашай ініцыятыўнай групе, якая праводзіць кругласутачную вахту каля завода АКБ, зафіксавана некалькі скандальных выпадкаў, якія могуць казаць або аб аварыі на заводзе, альбо аб яго крайняй ненадзейнасці. Выкіды ў атмасферу ўжо фіксуюцца нават без спецыяльнага абсталявання, яны бачныя няўзброеным вокам. Каля завода проста на нашых вачах гіне трава, расліннасць, кузуркі і птушкі.

І людзі не збіраюцца з гэтым мірыцца.

- Пра што вы гаварылі на сустрэчы з «мэрам»?

- Сустрэча больш нагадвала маналог, «мэр» спрабаваў выгарадзіць сябе і расказаць, які ён «добры».

Напраўду ён хітраваў ад пачатку і да канца. Пляцоўка пад завод выдавалася уладай ужо з парушэннямі. Грамадскія слуханні, насуперак нават фармальным прадпісанням, не праводзіліся. Усяго гэтага дастаткова, каб адправіць «мэра» ў адстаўку. Людзі гэта разумеюць і не раз перабівалі ягоны выступ воклічамі «Не верым!» і «Годзе нам вешаць локшыну!».

Я запатрабаваў ад «мэра» спыніць пераслед актывістаў, скасаваць ім штрафы і выплаціць кампенсацыю тым, у каго ёсць праблемы з працай.

На гэта «мэр» зноў паспрабаваў выкручвацца - маўляў, гэта не ў кампетэнцыі гарвыканкама.

Аднак, мне стала вядома, што супраць мяне падрыхтаваныя дзве адміністрацыйныя справы за ўдзел у акцыях пратэсту і яшчэ адна - супраць маёй жонкі, Паліны Шарэнды-Панасюк. Суд будзе ў пятніцу ці панядзелак.

Такім чынам, ціск на актывістаў прадаўжаецца. Гэта сведчыць аб тым, што ўлады проста спрабуюць пацягнуць час і пускаюць пыл у вочы. Таму мы павінны разумець: расслабляцца нельга, трэба дзейнічаць далей і павялічваць ціск на ўладу.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках