29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: Спякота ўзмоцніцца

1
Сіноптыкі: Спякота ўзмоцніцца
ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКО/TUT.BY

У аўторак і сераду - аранжавы ўзровень небяспекі.

На гэтым тыдні ў Беларусі ўзмоцніцца гарачыня, у дзённыя гадзіны максімальная тэмпература паветра ў многіх раёнах перавысіць +30°С, піша tut.by. На аўторак і сераду абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, папярэджвае Белгідрамет.

Як паведамляюць сіноптыкі, на фоне павышанага ціску будзе пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове тыдня месцамі не абыдзецца без лакальных навальнічных дажджоў.

11 чэрвеня ў вобласці павышанага атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе ад +11°С на поўначы да +19°С на поўдні, максімальная тэмпература ўдзень +27...33°С.

У сераду пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах на поўначы краіны магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - 14...20°С, максімальная тэмпература ўдзень +26...33°С.

У сталіцы ў гэтыя дні чакаецца да +31°С.

13 чэрвеня ўначы пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра мінімальная ўночы - 16...21°С, максімальная тэмпература ўдзень +27...34°С.

14 чэрвеня ўначы ў асобных раёнах на захадзе, удзень месцамі ў краіне пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе 14...21°С, максімальная тэмпература ўдзень +27...34°С.

Спецыялісты нагадваюць, што ў сувязі з гарачым надвор'ем узрастае пажаранебяспека лясоў - неабходна быць асцярожным з агнём.

На сёння забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ў 13 раёнах Менскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Гэтую інфармацыю можна ўдакладніць на онлайн-мапе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках