NEXTA: Звольнены міністр рэальна дастаў міліцыянтаў на месцах
54- 10.06.2019, 17:08
- 127,559
Цікавая храналогія адстаўкі Шуневіча.
Пра гэта піша блогер Сцяпан Святлоў у Telegram-канале NEXTA:
«Сённяшняя адстаўка цяпер ужо экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча мела вельмі цікавую храналогію:
1. Ён сустрэўся з Лукашэнкам і абмеркаваў з ім бяспеку спартоўцаў і заўзятараў, якія прыязджаюць на #голодные_игры;
2. Даў інтэрв'ю дзяржаўным журналістам, дзе заявіў, што «ўсе супрацоўнікі, якія зліваюць службовую інфармацыю ў Telegram, устаноўленыя і будуць звольненыя з МУС»;
3. Звольніў з МУС самога сябе, падаўшы рапарт аб адстаўцы.
Афіцыйна заяўляем: асабіста Ігар Шуневіч нам нічога не зліваў. А вось з сумленнымі і неабыякавымі супрацоўнікамі, якія дзяліліся з намі інфармацыяй, усё ў парадку: ніхто іх не «вылічыў». Апошняе, што яны нам толькі што паведамілі - гэта тое, што ўвечары пасля службы ў многіх тэрытарыяльных органах унутраных спраў прызначаюцца неафіцыйныя вечарынкі.
Звольнены сёння міністр рэальна вельмі дастаў простых міліцыянтаў на месцах. Надта. Цяпер у іх свята, з якім мы іх ад усёй душы віншуем», - падсумаваў NEXTA.