25 красавiка 2024, Чацвер, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі грошай менчукі выдаткоўваюць у гарачыя дні на марозіва і квас

11
Колькі грошай менчукі выдаткоўваюць у гарачыя дні на марозіва і квас

Лічбы ўражваюць.

Такія лічбы апублікаваў Менгарвыканкам у сваёй групе ў фэйсбуку. Tut.by палічыў, колькі прыкладна грошай людзі выдаткоўваюць у дзень на марозіва і квас.

У сярэднім пачак марозіва цяпер важыць 80 грамаў. Значыць, будзем лічыць, што 60 тон - гэта 750 000 пачкаў. Калі вывесці сярэдні кошт пачка марожанага, гэта дзесьці 1,2 рубля (для разлікаў бралі і таннае, і дарагое). Значыць, у спякотны дзень менчукі марнуюць на марозіва прыкладна 900 тысяч рублёў.

Колькі ж грошай сыходзіць на квас. Літр квасу ў сярэднім каштуе 2 рублі. Мы бралі для разлікаў не толькі кошт напою ў бочках, якія стаяць каля крамаў і прыпынкаў, але і ў летніх кавярнях, бутыляванага ў крамах. Атрымліваецца, што на 65 тысяч літраў гэтага напою ў дзень менчукі выдаткоўваюць дзесьці 130 тысяч рублёў.

Лічбы ўражваюць. Але калі ўлічыць, што ў сталіцы на 1 красавіка 2019 года жыве 1 мільён 992 тысячы 700 чалавек, то на аднаго чалавека прыходзіцца ўсяго траціна пачкі марожанага, або 45 патрачаных капеек. Квасу адзін мянчук выпівае таксама не так ужо шмат: усяго 30 мілілітраў. Пры гэтым выдаткі складаюць усяго 6 капеек на чалавека.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках