18 красавiка 2024, Чацвер, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўная міграцыя беларусаў выходзіць з-пад кантролю

41
Працоўная міграцыя беларусаў выходзіць з-пад кантролю

Улады бяссільныя.

Заробак у беларускай ахове здароўя, навуцы, адукацыі знаходзіцца на адкрыта нізкім узроўні, у выніку ідзе вымыванне найбольш кваліфікаваных кадраў з гэтых кірункаў. Адток спецыялістаў можа і зусім набыць катастрафічны характар, піша tut.by.

Пры гэтым большасць людзей не працаўладкоўваюцца ў прыватных камерцыйных кампаніях або стануць паспяховымі бізнэсоўцамі, а паедуць у пошуках лепшага жыцця за мяжу. Як вынік развіцця неспрыяльных тэндэнцый - працэс міграцыі (а краіну ўжо пакінулі сотні тысяч чалавек) рызыкуе канчаткова выйсці з-пад кантролю.

Калі раней цэнтрам прыцягнення беларускіх працоўных мігрантаў з'яўлялася Расея, то цяпер нашы суайчыннікі актыўна з'язджаюць і ў Еўропу. Папулярнасць заходняга кірунку тлумачыцца даволі заўважнай разбежкай ва ўзроўні даходаў у параўнанні з краінамі ЕЗ.

Большасці краін Еўропы (і нават былым рэспублікам СССР) Беларусь паводле сумы заробку саступае ў разы.

Наяўнасць прэферэнцый для асобных катэгорый работнікаў сітуацыю не мяняе - эканамічныя перадумовы пагрозы ад'езду за мяжу ёсць у большасці насельніцтва.

Пры разліках узроўню дабрабыту ўлічваць толькі суму заробку некарэктна. Шэраг экспэртаў падтрымлівае тэзіс аб тым, што ў параўнанні з іншымі краінамі мы эканомім на прадуктах харчавання і камунальных выплатах. Аднак яны ў сваіх ацэнках дастаткова моцна памыляюцца.

Напрыклад, выдаткі ў Польшчы параўнальныя з беларускімі, але заробак адрозніваецца ў 4 разы. На сёння мы саступаем у параўнальным аналізе і краінам Балтыі.

Нядзіўна, што погляды шматлікіх нашых суайчыннікаў скіраваныя на сайты, прысвечаныя працаўладкаванню ў іншых дзяржавах. Людзей не палохае нават магчымае зніжэнне свайго статусу - настаўнікі гатовыя ісці на будоўлі, мыць посуд, збіраць ураджай, выконваць іншую нізкакваліфікаваную працу.

Наступствы працоўнай міграцыі ствараюць сур'ёзныя рызыкі для ўстойлівасці дзяржавы і фінансавай сістэмы. Тут найперш варта казаць пра дэфіцыт працоўнай сілы, «вымыванне мазгоў» з краіны (з наступным немінучым тэхналагічным адставаннем), падзеннем попыту, ціскам на Фонд сацыяльнай абароны (праз мігрантаў, якія працуюць у іншых краінах, але якія вяртаюцца дажываць свой век на радзіму), растрату бюджэтных сродкаў у нікуды (на тую ж адукацыю і ахову здароўя прадугледжана выдача больш як 10 мільярдаў рублёў з кансалідаванага бюджэту на 2019 года) і гэтак далей.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках