19 красавiка 2024, Пятніца, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста милицейскому беспределу!»

1
«Баста милицейскому беспределу!»
Фота: «Радыё Свабода»

У Менску з'явіліся графіці.

А цяпер сур'ёзна. Занадта шмат радасці з нагоды звальнення Шуневіча. Адстаўка яго папярэдніка, нагадаем, не менш эмоцый выклікала. Не доўга. Новы міністр, які ўжо быў вядомы допытамі і катаваннямі кандыдатаў у прэзідэнты і ўдзельнікаў пратэстаў пасля Плошчы 2010 года, вельмі хутка паказаў сябе ва ўсёй красе, піша тэлеграм-канал «Баста».

Мы так радуемся, як быццам разам з адстаўкай Шуневіча спыніліся здзекі са зняволеных і дзіўныя «самагубствы» і міліцыянтаў, і затрыманых імі грамадзян. Можа, пачалося расследаванне выкраданняў лідараў апазіцыі, сярод якіх, дарэчы, быў і міністр унутраных спраў Юры Захаранка? Затрыманыя чыноўнікі-карупцыянеры, якія скралі ў народа мільёны даляраў, сам Шуневіч, аднымі сваімі заявамі заслужыў пару крымінальных артыкулаў? Спецназ унутраных войскаў МУС гатовы арыштаваць дыктатара?

Нічога гэтага мы не бачым. Як бы не напінаўся былы міністр, ён усяго толькі сціплая шрубка ў сістэме, створнай Лукашэнкам. Добра выдрэсіраваны ланцужны сабака. Словы пра тое, што мы «пачынаем ствараць не тое канцлагеры, не тое гета», сказаныя яму ўчора дыктатарам, - гэта не крытыка. Гэта пахвала, найлепшая ацэнка дзейнасці кіраўніка МУС у таталітарнай краіне.

Нам патрэбна міліцыя, якая будзе абараняць народ, а не чыноўнікаў і алігархаў. Нам трэба расследаванне злачынстваў, учыненых дыктатарам і яго паслугачамі. Нам патрэбна адстаўка Лукашэнкі, без якой усё гэта немагчыма.

Тады і будзем радавацца і святкаваць.

А пакуль - новыя графіці з вуліц Менска:

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, подписывайтесь на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі разам з намі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках