24 красавiка 2024, Серада, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТЗ даверылі Віталю Воўку

9
МТЗ даверылі Віталю Воўку

Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Воўка генеральным дырэктарам Менскага трактарнага завода.

Пра гэта паведаміла прэс-служба правадыра.

Віталь Воўк з верасня мінулага года займаў пасаду памочніка кіраўніка - інспектара Віцебскай вобласці. За месяц да прызначэння, у жніўні мінулага года, Лукашэнка зладзіў грандыёзны разнос на нарадзе ў Аршанскім раёне. Тады Воўк пазбавіўся пасады міністра прамысловасці.

Лукашэнка, прызначаючы яго на пасаду памочніка, заявіў: «Я думаю, з тваім досведам гэта нескладаная для цябе праца. І я хачу шчыра сказаць: усе будуць пытацца, чаму Воўк, - мне проста шкада Воўка як кіраўніка прадпрыемства. Бо добры быў у цябе завод (з верасня 2011 года да снежня 2014 года Віталь Воўк узначальваў Менскі завод колавых цягачоў). Прыемна паглядзець. Ніякіх пытанняў не было. Я ж бываў тады там. Пісьменны чалавек. Але трэба з цябе выціснуць для Беларусі па максімуму. Для мяне гэта найважнейшае пытанне. Страціць спецыяліста проста, а вось вырасціць, знайсці такога спецыяліста будзе складана. Вось адкрыты і сумленны адказ», - цытуе Лукашэнку tut.by.

З пачатку года ва ўрад задумалі кадравую чыстку на дзяржаўных гігантах. Кіраўнікі памяняліся на «Гомсельмашы», МАЗе, сышоў у адстаўку гендырэктар БМЗ, Беларускай цэментнай кампаніі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках