16 кастрычнiка 2019, Серада, 8:53
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У порце Пецярбурга знайшлі 400 кг какаіну з Эквадора

18
У порце Пецярбурга знайшлі 400 кг какаіну з Эквадора

Вялікая партыя наркотыку была выяўленая ў кантэйнеры з рыбнымі кансервамі.

Мытнікі канфіскавалі ў пецярбуржскім марскім порце амаль 400 кг какаіну прыблізным коштам 4,5 млрд расейскіх рублёў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Федэральнай мытнай службы.

Вялікая партыя наркотыку была выяўленая ў кантэйнеры з рыбнымі кансервамі з Эквадора. Са слоў праваахоўнікаў, канфіскавана больш за 2,5 млн доз наркотыку.

«Пры ўскрыцці кантэйнера на ўпакоўках з кансервамі былі выяўленыя палімерныя мяшкі, у якіх знаходзіліся брыкеты прастакутнай формы масай блізу 1 кг кожны са спрасаваным рэчывам белага колеру ў парашку, падобным паводле вонкавых прыкмет з какаінам», - вынікае з паведамлення прэс-службы мытні.

Спецыяльнае хімічнае даследаванне пацвердзіла, што выяўленае рэчыва - гэта какаін.