27 чэрвеня 2019, Чацвер, 8:30
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Які напой лепш піць у спякоту?

11

Лекары падзяліліся парадай.

Каб пазбегнуць абязводжвання і страты важных мінералаў, ідэальным напоем лекары назвалі разведзены напалам з вадой яблычны сок, паведамляе aif.ru.

Абязводжванне, выкліканае моцным потавыдзяленнем у спякоту, можа парушыць водна-солевы баланс у арганізме, а гэта можа прывесці да артэрыяльнай гіпертаніі і парушэнняў абменных працэсаў. Здаволіць смагу дапаможа простая чыстая вада. А разведзены яблычны сок працуе яшчэ лепш, бо хутка папаўняе страту соляў.

Як паказалі даследаванні, гэты эліксір здароўя апынуўся на 17% больш эфектыўным, чым спецыяльныя электралітныя растворы для регідратацыі, якія лекары прызначаюць пры кішэчных інфекцыях (для папаўнення страты электралітаў). У яблычным соку шмат калія (прыкладна 20% ад сутачнай нормы), які адказвае за водна-солевы баланс у арганізме. Але паколькі ў соках вельмі шмат цукру, іх трэба разводзіць вадой. Як мінімум напалову. Лепш піць кіслыя сокі - апельсінавы, грэйпфрутавы або ягадныя морсы. Іх арганічныя кіслоты спрыяюць падтрыманню кіслотнага балансу ў арганізме.