29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску знікла 68-гадовая грамадзянка Ізраіля

6
У Менску знікла 68-гадовая грамадзянка Ізраіля

Ірына Грудніцкая 10 чэрвеня ўвечары пайшла з дому і не вярнулася.

У Менску шукаюць 68-гадовую грамадзянку Ізраіля Ірыну Грудніцкую, якая 10 чэрвеня ўвечары пайшла з дому і не вярнулася. У пошукава-выратавальным атрадзе «Анёл» паведамляюць, што жанчына нядаўна пераехала ў Менск разам з мужам, каб застацца тут жыць. Сама Ірына Грудніцкая (Пысько) з'яўляецца нараджэнкай Беларусі, паведамляе euroradio.fm.

Увечары 10 чэрвеня яна сышла, пакуль мужа не было дома, і дагэтуль невядома, дзе жанчына знаходзіцца. Валанцёры «Анёла» адзначаюць, што ў зніклай хвароба Альцгеймера, і яна магла заблудзіцца ў горадзе.

Ірына Грудніцкае пражывае на вуліцы Максіма Танка. Вышукам займаюцца супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС сталіцы.

Прыкметы: рост 160 см, поўнага целаскладу, вочы шэра-зялёныя, валасы цёмныя, кароткая стрыжка. Была апранутая ў карычневыя штаны, белую блузку з чорнымі ўзорамі, басаножкі залацістага колеру, мела пры сабе карычневую сумку, можа насіць залаты гадзіннік.

Усіх, хто валодае інфармацыяй пра зніклую жанчыну, просяць патэлефанаваць па нумарах ПВА «Анёл» 7733 (для ўсіх мабільных аператараў), 8 (033) 666-60-33 ці 8 (033) 666-68-56. Або ў Цэнтральны РУУС 8 (017) 288-02-02, 8 (033) 901-99-40 або на агульны 102.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках