28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэсі ўпершыню ўзначаліў спіс cамых высокааплатных спартоўцаў

Мэсі ўпершыню ўзначаліў спіс cамых высокааплатных спартоўцаў

Часопіс Forbes распавёў, які прыбытак атрымлівае аргентынскі нападнік.

Першае месца ў спісе заняў форвард «Барселоны» Ліянэль Мэсі. Сукупны даход аргентынца з чэрвеня 2018-га да чэрвеня 2019 года ацэньваецца ў 127 мільёнаў даляраў, паведамляе «Трибуна».

Форвард «Ювентуса» Крышціяну Раналду (109 мільёнаў даляраў) размясціўся на другім месцы, трэці - нападнік «ПСЖ» Неймар (105 мільёнаў).

1. Ліянэль Мэсі («Барселона») - 127 мільёнаў даляраў

2. Крышціяну Раналду («Ювентус») - 109

3. Неймар («ПСЖ») - 105

4. Саўл Альварэс (бокс) - 94

5. Роджэр Федэрэр (тэніс) - 93,4

6. Расэл Уілсан («Сіэтл», амерыканскі футбол) - 89,5

7. Аарон Роджэрс («Грын-Бэй», амерыканскі футбол) - 89,3

8. Леброн Джэймс («Лейкерс», баскетбол) - 89

9. Стэфен Кары («Голден Стэйт», баскетбол) - 79,8

10. Кевін Дзюрэнт («Голден Стэйт», баскетбол) - 65,4

44. Поль Погба («Манчэстар Юнайтэд») - 33

46. Андрэс Іньеста («Виссел Кобе») - 32,5

53. Алексіс Санчэс («Арсенал») - 30,8

55. Кіліан Мбапе («ПСЖ») - 30,6

57. Месут Озіл («Арсенал») - 30,2

66. Оскар («Шанхай Тэлэйс») - 29

75. Антуан Грызман («Атлетыка») - 27,7

79. Гарэт Бэйл («Рэал») - 27,1

98. Махамед Салах («Ліверпуль») - 25,1

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках