24 красавiка 2024, Серада, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Чым прыгажэйшая абгортка - тым смачнейшы шакалад

2
Навукоўцы: Чым прыгажэйшая абгортка - тым смачнейшы шакалад

Як рэклама ўплывае на нашы смакавыя перавагі.

Як часта людзі купляюць шакалад праз яго прыгожую абгортку, а не праз смак? Гэтым пытаннем задаліся навукоўцы і правялі сваё ўласнае расследаванне. Вынік пацвердзіў тое, пра што мы ўсе даўно падазравалі - спосаб упакоўкі шакаладу і на самай справе стварае куды больш моцную эмацыянальную цягу, чым проста любоў да ласункаў, піша «Популярная механика».

Хоць самі мы і ацэньваем шакалад у першую чаргу за яго смакавыя якасці, даследаванне паказала, што смак, які мы адчуваем, шмат у чым залежыць ад спосабу упакоўкі. Даследчая група з мельбурнскага ўніверсітэта ў Аўстраліі заяўляе, што існуе два асноўныя тыпы ўспрымання тавару. У першым выпадку спажыўцы ўспрымаюць унутраныя яго якасці, такія як смак, водар і тэкстура, якія абумоўлены сэнсарнымі і перцэпцыйнымі сістэмамі. У другім - знешнія якасці, такія як ўпакоўка, назва, брэнд і т. д., якія звязаны з псіхалагічнымі і кагнітыўнымі аспектамі ўспрымання.

«Інфармацыя, якая перадавалася праз упакоўку, можа паўплываць на чаканні кліентаў і, такім чынам, на іх эмацыйны водгук, калі сэнсарны досвед пацвердзіць і нават зняпраўдзіць першапачатковае ўражанне», тлумачыць адзін з аўтараў даследавання, Фрэнк Р. Даншэа.

У якасці эксперыменту 75 добраахвотнікаў пачаставалі шакаладам і папрасілі адказаць на шэраг пытанняў у трох выпадках. Спачатку яны каштавалі шакалад без упакоўкі; затым вывучалі ўпакоўку, не каштуючы змесціва; нарэшце, каштавалі шакалад і бачылі, з якой упакоўкі яго падаюць. У апошняй частцы эксперыменту было задзейнічана 6 розных камбінацый упаковак: яркія, пацешныя, паўсядзённыя, асаблівыя, з указаннем карысці і з указаннем прэміяльнага статусу прадукту. Удзельнікам было прапанавана ацаніць смак шакаладу, эмоцыі ад азнаямлення з прадуктам і імавернасць куплі такога шакаладу ў будучыні.

У выніку высветлілася, што эмоцыі і нават адчуванне смаку былі нашмат мацнейшыя, калі шакалад падавалі з яркіх, якасных і дорага аформленых абгортак. У канчатковым выніку гэта аказала непасрэдны ўплыў і на смак шакаладу. Адзін з даследчыкаў таксама звярнуў увагу на папярэднія даследаванні, у якіх 60% спажыўцоў прызналіся ў тым, што ацэньваюць тавар і імавернасць яго пакупкі ў першую чаргу па вонкавым выглядзе ўпакоўкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках