19 красавiка 2024, Пятніца, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэст лунінецкіх клубнічнікаў

75
Пратэст лунінецкіх клубнічнікаў

Лунінеччына загачаная трускалкамі, а праз адсутнасць збыту людзі выкідваюць ягаду проста ў поле.

Нават па 20 капеек людзі да вечара 11 чэрвеня не маглі здаць ягаду - бочкі затарыліся і з'ехалі. Вось і вярнулі зямлі тое, што яна дала, піша сайт Медыя-Палессе.

Сухія буйныя ягады скупшчыкі бралі па 50 капеек, яшчэ і чапляліся. Ёсць інфармацыя, што некалькі вёдраў людзі высыпалі проста на рынку, пад ногі скупшчыкам.

«За два вядры адборнай ягады, адна ў адну, я зарабіла 7 рублёў. Не варта яна працы, каб нават выбраць, не кажучы ўжо пра тое, каб вырасціць», - скардзіцца адна з агародніц.

«Лягчэй пад плот выкінуць. Альбо хай на кустах гніе», - пацвярджае іншая.

Трэція скардзяцца на мясцовую ўладу, якая не падрыхтавалася так, як мае быць, да сезону. Рынак - рынкам, але, каб даць мясцовым жыхарам зарабіць, стварыўшы хоць бы якую канкурэнцыю для дзяржаўнай закупкі, трэба было паклапаціцца загадзя. Ды і цяпер можна паспець хоць неяк выправіць сітуацыю.

Выкінутыя пад ногі ягады - гэта своеасаблівы пратэст. І ганьба.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках