17 кастрычнiка 2019, Чацвер, 2:13
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Лукашэнка - Пуціну: Інтэграцыйныя ўзаемадзеянні прымножаць нашае сяброўства

18
Лукашэнка - Пуціну: Інтэграцыйныя ўзаемадзеянні прымножаць нашае сяброўства
Фота: AP

Дыктатар павіншаваў кіраўніка Крамля з Днём Расеі.

Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс".

"Гэта свята азначае сабой пачатак важнага этапу ў найноўшай гісторыі Расейскай Федэрацыі - умацаванне суверэнітэту і забеспячэнне нацыянальнага адзінства. Цвёрда пільнуючыся абранага курсу, за мінулыя дзесяцігоддзі Расея дамаглася ўражлівых поспехаў у дзяржаўным стварэнні і мадэрнізацыі эканомікі, значна ўзмацніліся вядучыя пазіцыі краіны на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні Лукашэнкі.

"Упэўнены, што наша супольная праца для паглыблення двухбаковых дачыненняў і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння будзе садзейнічаць захаванню і прымнажэнню багатых традыцый беларуска-расейскай дружбы", - cказаў дыктатар.

Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншаванні старшыні ўрада Расеі Дзмітрыю Мядзведзеву, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расеі Валянціне Мацвіенцы, старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расеі Вячаславу Валодзіну.