19 красавiка 2024, Пятніца, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадары ЕЗ узгаднілі падаўжэнне крымскіх санкцый супраць Расеі

2
Амбасадары ЕЗ узгаднілі падаўжэнне крымскіх санкцый супраць Расеі

Санкцыі падоўжаныя на год.

Сталыя прадстаўнікі краін ЕЗ 12 чэрвеня ўзгаднілі пастанову аб працягу крымскіх санкцый супраць Расеі на год.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Украіны пры ЕЗ Мікалай Тачыцкі, паведамляе "Еўрапейская праўда".

"Спадзяюся на хуткае зацвярджэнне Радай ЕЗ. Заклікаю ЕЗ узмацніць ціск на РФ у адказ на новыя рэпрэсіі супраць крымскіх татараў і Указ кіраўніцтва РФ аб "пашпартызацыі" ўкраінцаў Крыму", - заявіў ён.

Санкцыі ЕЗ прадугледжваюць забарону на імпарт у ЕЗ тавараў з Крыма і Севастопаля; інвестыцыі ў Крым або Севастопаль; турыстычныя паслугі ў Крыме і Севастопалі, еўрапейскія круізныя лайнеры не могуць заходзіць у крымскія парты; экспарт пэўных тавараў і тэхналогій у Крым у сферы транспарту, тэлекамунікацый і энэргетыкі.

Тэрмін дзеяння цяперашніх санкцый ЕЗ у дачыненні да Крыма заканчваецца 23 чэрвеня. Зацвярджэнне аб працягу дзеяння забароны на інвестыцыі ў Крым чакаецца на пасяджэнні Рады ЕЗ 17 чэрвеня ў Люксембургу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках