20 красавiка 2024, Субота, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі берасцейскіх сем'яў дзяжураць дзень і ноч пад агароджай гімназіі

11
Дзясяткі берасцейскіх сем'яў дзяжураць дзень і ноч пад агароджай гімназіі

Дзяжурства доўжыцца ўжо трэці дзень запар.

Больш за 60 чалавек з вечара 9 чэрвеня ўтварылі жывую чаргу пад агароджай берасцейскай гімназіі №1 і дзяжураць трэці дзень запар. Бацькі хочуць, каб дзеці вучыліся менавіта ў гэтай навучальнай установе, паведамляе «Белсат».

На думку берасцейцаў, гэта адная з найлепшых навучальных устаноў горада, тут выдатныя настаўнікі, і вучыцца ў гімназіі - вельмі прэстыжна. На просьбу пагаварыць бацькі будучых навучэнцаў гімназіі рэагуюць вельмі нервова і просяць іх не здымаць, а каментары даюць пераважна ананімна.

Я прафесійны педагог і магу даць ацэнку ўзроўню адукацыі

«Вельмі хачу, каб дачка ў гэтай гімназіі вучылася. Я сам прафесійны педагог і магу даць ацэнку ўзроўню адукацыі ва ўсім горадзе, што і дзе адбываецца ў школах. Зрабілі выбар на карысць гэтай гімназіі, тым больш недалёка тут жывем, і будзе зручна дабірацца сюды. Каб трапіць у гімназію, трэба адстаяць жывую чаргу, падаць дакументы і дачакацца пастановы камісіі адбору», - кажа Аляксандр і дадае, што дзеля дачкі гатовы пастаяць некалькі дзён.

Жанчына, якая адмовілася назваць сваё імя, кажа, што тут у асноўным бацькі будучых пяцікласнікаў, усяго ў спісе больш за 60 чалавек. Тых, хто не прыходзіць на пераклічкі, са спісу выкрэсліваюць.

«50 чалавек патрапяць у гімназію згодна з прапіскай, а яшчэ чалавек сорак - у каго няма прапіскі ў гэтым раёне - па чарзе, вось мы і хочам быць у ліку гэтых першых. Таму і сядзім у чарзе. На наш погляд, гэта годная навучальная ўстанова. Былі б іспыты, было б усё проста: здаў - прайшоў. Цяпер усё цяжка», - падводзіць рысу маці будучай пяцікласніца.

Усе папярэджаныя

Адна са «старажылаў» чаргі збірае вакол сябе людзей і робіць аб'яву: «Усе папярэджаныя: дысцыпліна - перш за ўсё. Хто сыходзіць, аўтаматычна выбывае з чаргі. У нас жывая чарга, мы дзяжурым з дзявятага», - і патрабуе ў журналістаў неадкладна прыбраць дыктафон.

Такая сітуацыя назіраецца ўжо другі год запар - пасля таго, як Лукашэнка 25 студзеня 2018 года падпісаў указ №30 «Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучання ў іх». Дакумент вызначае, што набор у 5-я класы гімназіі ажыццяўляецца без правядзення ўступных іспытаў. Такім чынам, магчымасць трапіць у гімназію атрымалі ўсе ахвтныя. Раней у гімназіі вучыліся толькі тыя, хто добра здаў экзамены.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках