28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова забіраюць аўтамабіль

7
У актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова забіраюць аўтамабіль
ЛЕАНІД КУЛАКОЎ

Судовы выканаўца наклаў забарону на «ажыццяўленне рэгiстрацыйных дзеянняў» з маёмасцю актывіста.

У актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова забіраюць асабісты аўтамабіль, паведамляе прэс-служба БНК.

Пастанова абгрунтаваная тым, што Леанід Кулакоў не выплаціў штрафы за ўдзел у акцыях пратэсту, якія прайшлі ў Менску 23 лютага і 7 красавіка.

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» атрымаў праз пошту пастанову Аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёна Менска, падпісаную судовым выканаўцам Сцепанюком О.О. У ім гаворыцца, што Леаніду Кулакову забароненае «ажыццяўленне рэгiстрацыйных дзеянняў» з належным яму аўтамабілем.

- Фактычна, гэта азначае, што аўтамабіль у кожны момант могуць забраць, ён ўжо апісаны. На кожным палітычным працэсе ў дачыненні да мяне я папярэджваю суддзю, што плаціць штрафы ў мяне магчымасці няма, прашу даць арышт. Аднак, усё адно выпісваюць астранамічныя штрафы. На адным з апошніх працэсаў суддзя здзекліва заявіла, што я не зрабіў нічога незаконнага, каб мяне адпраўляць у турму. Чаму тады за ўдзел у іншых акцыях адпраўлялі? - дзівіцца Леанід Кулакоў.

Актывіст падкрэсліў, што ён прапанаваў судоваму выканаўцу выплачваць штраф па частках, аднак у гэтай просьбе яму адмовілі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках