28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ: Украінскія вайскоўцы занялі новыя пазіцыі ў Мар’інцы, да Данецка - некалькі сотняў метраў

11
УСУ: Украінскія вайскоўцы занялі новыя пазіцыі ў Мар’інцы, да Данецка - некалькі сотняў метраў

Аперацыя ў Мар’інцы старанна планавалася.

Вайскоўцы 24-й асобнай механізаванай брыгады імя Караля Данііла замацаваліся на новых пазіцыях ў Мар’інцы Данецкай вобласці. Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі «Армія FM» 12 чэрвеня паведаміў прэс-афіцэр брыгады Назар Ільніцкі, піша gordonua.com.

«Выведчыкі брыгады зайшлі ў так званую шэрую зону для таго, каб палепшыць сваё тактычнае становішча - адсунуць сваю глыбіню ад мясцовага насельніцтва. Гэты план распрацоўваўся камандаваннем брыгады і вышэйшым камандаваннем. Спланаваны, распрацавалі ўсё да дэталяў і выканалі. Гэта важна, бо гарантуе большую бяспеку для насельніцтва, яно будзе знаходзіцца значна далей ад лініі судакранання... Таксама паляпшаецца і наша становішча, адсюль лепш назіраць за ворагам і кантраляваць ягоныя дзеянні», - сказаў Ільніцкі.

З ягоных слоў, такім чынам, у Мар’інцы ўжо практычна не засталося «шэрай зоны», а да часова акупаваных Аляксандраўкі і Данецка ад новых пазіцый - 100-250 метраў.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў у Facebook вайсковы карэспандэнт ТРК «Україна» Аляксей Кашпароўскі.

«Украінскае войска практычна цалкам кантралюе Мар’інку. Фактычна, пазіцыі армейцаў цяпер знаходзяцца ўсяго ў пары сотняў метраў ад Аляксандраўкі і самога Данецка. А шэрая зона перамясцілася ў Трудоўскі раён. Дзякуючы прасоўванню «каралеўскай» пяхоты, жыхарам Мар’інкі будзе больш спакойна. Як па мне, гэта найлепшая дэманстрацыя стратэгіі «Перастаць страляць». Усюды, дзе ўкраінскае войска ідзе наперад - Марыупаль, Славянск, Лісічанск - рэзка перастаюць страляць. Прапаную «сепарам» узяць на вока - калі яны і напраўду хочуць міру», - напісаў ён.

У красавіку 2014 года на ўсходзе Украіны пачаўся ўзброены канфлікт. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.

Заходні прыгарад Данецка Мар’інка ў чэрвені 2015 года стаў месцам маштабнага бою. Украінскія часткі адбілі наступ баевікоў, аднак не змаглі цалкам узяць населены пункт пад кантроль - частка яго засталася ў «шэрай зоне».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках