17 красавiка 2024, Серада, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е да канца тыдня

1
Якім будзе надвор'е да канца тыдня

Прагноз надвор'я ў Беларусі на 13 - 15 чэрвеня.

13 чэрвеня надвор'е Беларусі вызначацьме вельмі цёплая няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з поўдня Еўропы, паведамляе Гідрамет.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні слабы да сярэдняга, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +14..+20°С, максімальная ў сярэдзіне дня +27..+33°С, месцамі на паўночным усходзе +24..+26°С. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

14 чэрвеня надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў вельмі цёплай паветранай масе, раніцай і ўдзень на поўначы рэспублікі адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень у асобных раёнах на поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +16..+23°С, максімальная ўдзень +27..+34°С.

15 чэрвеня на большай частцы краіны захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +15..+22°С, максімальная ўдзень ад +24°С на поўначы да +33°С на поўдні рэспублікі.

У краіне, у сувязі з перавагай гарачага надвор'я, значна ўзрасла пажаранебяспека. Не забывайцеся пра гэта і будзьце асцярожныя з агнём.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках