19 красавiка 2024, Пятніца, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Людзі абураюцца - дзе нашы заводы?»

62
«Людзі абураюцца - дзе нашы заводы?»
ФОТА: «МЕДИА-ПОЛЕСЬЕ»

Лунінецкія фермеры б'юць трывогу.

У клубнічнай сталіцы Беларусі, аграгарадку Дварэц, жыхары б'юць трывогу: трускалак сёлета шмат, а здаць іх няма каму. На днях кілаграм буйных, адборных ягад прымалі ўсяго па 35 капеек, піша tut.by.

Лунінецкія фермеры занепакоеныя «каціроўкамі» ягад на клубнічны рынку ў аграгарадку Дварэц. З іх слоў, 10-11 чэрвеня перакупшчыкі прымалі трускалкі па 35 капеек за кілаграм.

- І гэта толькі прыгожыя, буйныя! А на перапрацоўку прымалі наогул па 25 капеек. Пры гэтым яшчэ паспрабуй здай гэтыя ягады нават такім коштам. Людзі стараюцца, працуюць, выбіраюць - а здаць нармальным коштам няма куды. Каб 15 рублёў зарабіць, трэба 60 кг трускалак здаць. Людзі абураюцца - дзе нашы заводы?! Не ведаюць, куды гэтыя клубніцы падзець. Цяпер пад паркан будуць выкідаць. Было ўжо такое, - распавяла мясцовая жыхарка Ніна.

Прычыну падзення кошту мясцовыя тлумачаць значным перавышэннем прапановы над попытам:

- Людзі іх масава насадзілі. Сёлета ўжо толькі лянівы не саджаў. А збыць ураджай няма куды. Гадоў 10 таму людзі самі вазілі ягады ў Расею, а цяпер гэта не асабліва выгадна, ды і мала хто захоча важдацца з дакументамі. Таму тыя, хто раней ездзіў, ужо не ездзяць. Іх вязуць з рынку буйныя перакупшчыкі фурамі.

Дасталася сёлета і фермерам, якія вырошчваюць ягады ў вялікіх аб'ёмах і вымушаныя наймаць людзей для збору ўраджаю.

- Адзін фермер набраў людзей. Яны сабралі ягады. Ён ім заплаціў. Павёз клубніцы здаваць - і сышоў у мінус. Пасля гэтага сказаў: «Усё, не трэба. Няхай гніюць», - кажа Ніна.

Са слоў мясцовых, сёння кошт клубніц на Дварэцкім рынку вырас. За кілаграм добрых ягад даюць ад 80 капеек да рубля.

Нагадаем, што сёлета першыя ягады ў Дварцы прадавалі па 10 рублёў за літровы слоік.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках