29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве затрыманыя больш за чатырыста чалавек

6
У Маскве затрыманыя больш за чатырыста чалавек
ЯЎГЕН ФЕЛЬДМАН ДЛЯ «МЕДУЗЫ»

Паліцыя ўжывае сілу.

Паліцыянты і супрацоўнікі Расгвардыі затрымалі больш за чатырыста чалавек падчас маршу ў падтрымку журналіста «Медузы» Івана Галунова, якога абвінавачвалі ў распаўсюдзе наркотыкаў. Пра гэта паведамляе «АУС-Інфа», інфармуе «Радыё Свабода».

Пры гэтым паліцыя паведамляе, што ўсяго ў акцыі ўдзельнічаюць крыху больш за тысячу чалавек. Ініцыятары маршу кажуць пра некалькі тысяч.

Паліцыя ўжывае сілу і палівальныя машыны. Аднаго з затрыманых ударылі галавой аб слуп, паведамляецца аб ужыванні дубінак.

Адзін з затрыманых Іван Дарафееў паведаміў «МБХ медия», што прычына затрымання - футболкі «Я/Мы Галуноў».

Да гэтага паліцыянты прасілі ў пратэстоўцаў зняць футболкі або разысціся. Таксама ў аўтазакі саджаюць тых, хто прыйшоў з плакатамі, і тых, хто спрабуе здымаць - у тым ліку і журналістаў з пасведчаннямі.

Каля Пятроўкі, 38, нягледзячы на наяўнасць прэс-карты, быў затрыманы стажор «Радыё Свабоды» Антон Сергіенка. Праз кароткі час яго адпусцілі.

Сярод затрыманых - галоўная рэдактарка «МБХ медыя» Вераніка Куцыла. Таксама паведамляецца, што на шэсці забралі ў аўтазак карэспандэнтаў «Медузы» Іллю Жэгулёва і Андрэя Перцава. Іх ужо адпусцілі, але ў аддзел адвезлі рэжысёра, які працаваў з імі. Пазней у паліцыю забралі Іллю Азарава, Андруся Кавалёва і Яўгена Берга - ініцыятараў правядзення акцыі.

Карэспандэнт «Радыё Свабода» паведамляе, што была затрыманая палітолаг Кацярына Шульман, чалец Рады ў правах чалавека пры прэзідэнце РФ.

Паводле звестак ВВС і «Медиазоны», затрыманыя журналісты Reuters, «Дождя», і прадусар нямецкага выдання Der Spiegel Аляксандр Чарнышоў. Карэспандэнт «Радыё Свабода» паведамляе, што ў аўтазак трапіў і фатограф французскага часопіса Le Temps Эмануэль Грынспен.

Паводле звестак «АУС-Інфы», затрымалі карэспандэнта «Новой газеты» Мікіту Гірына, карэспандэнта «МБХ медыя» Міхаіла Шэвялёва і журналіста «Коммерсанта» Рамана Дарафеева. The Village паведамляе, што ў аўтазак забралі карэспандэнта выдання Паўла Яблонскага.

Пра сваё затрыманне паведамляе былы «вязень Балотнай» Аляксей Гаскараў.

Таксама затрыманыя заснавальнік Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны і мэнэджар праектаў фонду Руслан Шаведдзінаў. На Навальнага складаюць пратакол аб паўторным парушэнні заканадаўства аб мітынгах, паведаміла супрацоўніца ФБК Кіра Ярмыш.

Як мінімум у адным з аўтазакаў у людзей забралі мабільныя тэлефоны.

Удзельнікі акцыі, якія сабраліся ў раёне поўдня ля помніка Грыбаедава на Чыстапрудным бульвары, рушылі ў бок Пятроўкі, 38 - маршрутам акцыі, якую ўчора не атрымалася ўзгадніць з мэрыяй. Шлях ім заступаюць супрацоўнікі Расгвардыі. Калона падзялілася. Частка актывістаў дабралася да Галоўнай управы МУС Расеі. Да будынка іх не падпускаюць паліцыянты. Праход на Пятроўку закрыты, тут таксама былі затрыманні - у тым ліку ў садзе Эрмітаж, дзе праходзілі афіцыйныя святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Расеі.

Марш за свабоду Івана Галунова быў запланаваны на поўдзень 12 чэрвеня ў цэнтры Масквы. Удзельнікі акцыі збіраліся несці ў руках газеты з артыкуламі журналіста. Шэсце планавалася скончыць ля будынка ГУУС Масквы.

Мэрыя Масквы ў аўторак заявіла, што ўзгадніла акцыю ў падтрымку Галунова на 16 чэрвеня. Яе арганізатары - галоўны рэдактар «Московского комсомольца» Павел Гусеў і чалец Рады ў правах чалавека журналістка Кацярына Вінакурава - ніяк не звязаныя з ініцыятарамі няўзгодненай акцыі 12 чэрвеня.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках