19 красавiка 2024, Пятніца, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можна адмовіцца працаваць у спёку?

7
Ці можна адмовіцца працаваць у спёку?

Што павінен ведаць работнік, калі на вуліцы +30.

Прагнозы сіноптыкаў не суцяшаюць: у найбліжэйшыя дні 30-градусная спякота не спадзе. Сёлетні чэрвень ужо пабіў тэмпературныя рэкорды. І цяжэй за ўсё беларусам, якія працуюць на адкрытым паветры. Ці можна зладзіць удзень трохгадзінную сіесту? А памяняць графік працы падчас спёкі? Ці мае права супрацоўнік адмовіцца выходзіць на працу? Гэтыя нюансы Tut.by разбірае разам з Паўлам Манько, галоўным тэхнічным інспектарам працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ).

Ці можа працадаўца зладзіць супрацоўнікам у спякоту трохгадзінную сіесту?

Выяўляецца, цяпер у краіне няма дакумента, які б рэгламентаваў працягласць працоўнага часу для тых, хто працуе на вуліцы. Раней былі санітарныя правілы і нормы, іх скасавалі, а наўзамен пакуль нічога не прыдумалі. Зыходзячы з гэтага, кожны працадаўца можа сам вызначаць, калі супрацоўнікам пачынаць працоўны дзень, а калі заканчваць. Напрыклад, на прадпрыемстве могуць дамовіцца: на працу будуць выходзіць а шостай раніцы, пакуль не вельмі горача, абвяшчаць у самы сонцапёк сіесты, а вечарам зноў працаваць. Або разгледзець іншы варыянт - ладзіць часцей перапынкі.

Для офісных супрацоўнікаў дзейнічаюць санітарныя нормы і правілы, аднак кожны працадаўца можа перагледзець рэжым працы і спаслацца на «правілы ўнутранага працоўнага распарадку». Выходзіць, быць сіесце ці не, кожны начальнік вызначае індывідуальна.

Як кіраўніцтва павінна клапаціцца аб падначаленых, калі на градусніку +30?

Па магчымасці забяспечваць вадой, а калі чалавек займаецца фізічнай працай - яшчэ і мінералкай. Напрыклад, кіроўцам грамадскага транспарту, камбайнераў, трактарыстаў выдаецца мінеральная вада, калі гаворка ідзе пра офісных супрацоўнікаў, галоўнае, каб у памяшканні стаяў кулер.

Якая тэмпература павінна быць на працоўным месцы?

У офісах - не больш за 28 градусаў. Калі тэмпература вышэйшая, працоўны дзень скарачаецца на гадзіну. Для вытворчых памяшканняў прадугледжаны іншыя правілы. Тэмпературны рэжым на прадпрыемстве залежыць ад катэгорыі работ. Напрыклад, калі чалавек шмат рухаецца, пераношвае цяжары, у памяшканні павінна быць халаднавата (18-20 градусаў).

А вось у тым жа ліцейным цэху, дзе і так горача, як толькі на тэрмометры вышэй за 32 градусы, працоўны дзень доўжыцца тры гадзіны. У будаўнікоў іншыя рэгламенты: працоўны дзень скарачаецца на гадзіну пры 27-градуснай спякоце. Што ж тычыцца кіроўцаў грамадскага транспарту, тэмпература ў кабіне не можа быць вышэйшай за 28 градусаў. Каб не стала дрэнна ад спёкі, кіроўцы ўключаюць вентылятары і адкрываюць форткі.

Праца будаўнікоў у моцную спякоту рэгулюецца асобным дакументам. У ім пазначана: наймальнік павінен забяспечыць работнікаў бутыляванай вадой на кожным паверсе новабудоўлі, а таксама абвяшчаць перапынкі пры тэмпературы звыш 30 градусаў. Дарэчы, напярэдадні прафсаюз накіраваў ліст ва ўсе будаўнічыя арганізацыі, у якім было рэкамендавана наймальніку перанесці час працы такім чынам, каб з 12 да 15, у самы сонцапёк, работнікі мелі магчымасць адпачываць.

Можна адмовіцца працаваць у спёку?

Кожны супрацоўнік можа адмовіцца ад працы, калі сапраўды ёсць пагроза ягонаму жыццю і здароўю (арт.222 Працоўнага кодэкса, арт.11 Закона аб ахове працы). Напрыклад, прыходзіць кіроўца на працу, а яму не выдалі ваду, вентылятар, у кабіне +35. У гэтым выпадку ён павінен пісьмова паведаміць кіраўніцтву, што ў такіх варунках працаваць немагчыма. Але ёсць нюанс: пакуль шэф не разгледзіць гэтую заяву, свае абавязкі давядзецца выконваць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках