29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Амерыканец, свабодны!»: Сілавікі падчас мітынгу ў Маскве не адважылася затрымаць грамадзяніна ЗША

14
«Амерыканец, свабодны!»: Сілавікі падчас мітынгу ў Маскве не адважылася затрымаць грамадзяніна ЗША

Адзін з сілавікоў, даведаўшыся, што да яго прывялі замежніка, раскрытыкаваў сваіх калег за гэткі неабдуманы ўчынак.

Нягледзячы на масавыя затрыманні грамадзян РФ, якія ўдзельнічалі ў маршы ў падтрымку журналіста Івана Галунова ў Маскве, расейскія сілавікі ўсё ж не адважыліся пасадзіць у аўтазак мужчыну, які назваўся амерыканцам, паведамляе «Новое время».

Адпаведнае відэа, знятае відавочцам, было апублікаванае ў мікраблогу Twitter.

На ім бачна, як адзін з сілавікоў, даведаўшыся, што да яго прывялі замежніка, раскрытыкаваў сваіх калег за гэткі неабдуманы ўчынак.

«Хто амерыканца прывёў? Амерыканец, свабодны!», - сказаў ён, пасля чаго той сышоў, а другі затрыманы, якому не пашчасціла быць грамадзянінам ЗША, застаўся стаяць у здзіўленні каля аўтазака.

Раней паведамлялася, што на акцыі ў падтрымку журналіста Галунова затрымалі апазіцыянера і заснавальніка Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага.

Усяго ж на гэты час у Маскве затрыманыя ўжо больш за 400 удзельнікаў акцыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках