19 кастрычнiка 2019, Субота, 8:45
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Трамп дапусціў павелічэнне кантынгенту ЗША ў Польшчы ў паўтара раза

2
Трамп дапусціў павелічэнне кантынгенту ЗША ў Польшчы ў паўтара раза

Такую заяву прэзідэнт ЗША зрабіў перад пачаткам перамоў з польскім калегам Анджэем Дудам.

Выступаючы перад журналістамі, кіраўнік Белага дома распавёў, што канчаткова пытанне аб павелічэнні амерыканскай вайсковай прысутнасці ў Польшчы не вырашанае, аднак сам ён абдумвае магчымасць перакідання туды з Нямеччыны дадаткова 2 тысячы вайскоўцаў, паведамляе агенцтва Reuters.

У выпадку станоўчага развязання гэтага пытання агульная колькасць амерыканскіх вайскоўцаў у Польшчы павялічыцца ў паўтара раза і дасягне 6 тысяч.

Амерыканскі прэзідэнт паводле вынікаў сустрэчы з Дудам таксама адзначыў, што Польшча пагадзілася набыць у ЗША «шмат самалётаў F-35».

Раней выданне Defence One і Financial Times паведамлялі аб тым, што падчас візіту ў ЗША Дуда разлічваў дамовіцца аб павелічэнні амерыканскага кантынгенту на 1 тысячу чалавек у якасці абароны ад расейскай пагрозы.