25 красавiка 2024, Чацвер, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынік маршу ў Маскве: 423 затрыманых, некалькі пацярпелых

1
Вынік маршу ў Маскве: 423 затрыманых, некалькі пацярпелых
ФОТА: TASS

Сярод затрыманых, нягледзячы на наяўныя ў іх рэдакцыйныя пасведчанні, былі журналісты.

У Маскве прайшоў марш супраць фабрыкацыі крымінальных спраў і ў падтрымку журналіста «Медузы» Івана Галунова, якога абвінавачвалі ў распаўсюдзе наркотыкаў, паведамляе svoboda.org.

Удзельнікі акцыі, якія сабраліся ў раёне поўдня ля помніка Грыбаедава на Чыстапрудным бульвары, рушылі ў бок будынку Галоўнага ўпраўлення МУС Расеі на Пятроўцы, аднак шлях ім перагарадзілі супрацоўнікі паліцыі і Расгвардыі.

Выданне «ОВД-Инфо», якое займаецца маніторынгам палітычных пераследаў, паведамляе, што паводле вынікаў дня былі затрыманыя мінімум 423 чалавекі. Усіх іх развезлі ў аддзелы паліцыі горада. Як мінімум у сямі з іх на затрыманых склалі пратаколы аб парушэнні заканадаўства аб мітынгах. Актывістам пагражае да 15 дзён арышту.

Падчас разгону акцыі паліцыя ўжывала сілу, гумовыя дубінкі і палівальныя машыны. Траім затрыманым спатрэбілася медыцынская дапамога.

Сярод затрыманых, нягледзячы на наяўныя ў іх рэдакцыйныя пасведчанні, аказаліся журналісты Радио Свобода, «МБХ медиа», «Новой газеты», «Коммерсанта», «Дождя», Reuters і The Village. Большасць працаўнікоў СМІ пазней адпусцілі, аднак некалькі журналістаў – між іншым, Ілля Азар і Лізавета Несцерава - дагэтуль знаходзяцца ў аддзеле паліцыі. На іх складаюць пратаколы, як на ініцыятараў маршу.

Таксама былі затрыманыя заснавальнік Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны і мэнэджар праектаў фонду Руслан Шаведзінаў. На Навальнага распачалі адміністрацыйную справу аб паўторным парушэнні заканадаўства аб мітынгах. Яго пакінулі ў аддзеле унутраных спраў «Строгіна» да раніцы. Палітыку пагражае да 30 дзён арышту.

Арганізатары маршу за свабоду Івана Галунова за дзень да яго пачатку спрабавалі ўзгадніць акцыю з мэрыяй, але атрымалі адмову. Пры гэтым у той жа тэрмін мэрыя ўзгадніла іншую акцыю ў падтрымку Галунова, якая прызначаная на 16 чэрвеня. Яе арганізатары - галоўны рэдактар «Московского комсомольца» Павел Гусеў і сябра Рады правоў чалавека журналістка Кацярына Вінакурава - ніяк не звязаныя з ініцыятарамі праведзенага сёння маршу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках