24 красавiка 2024, Серада, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп разглядае санкцыі, каб заблакаваць «Паўночную плынь-2»

1
Трамп разглядае санкцыі, каб заблакаваць «Паўночную плынь-2»
ФОТА: ЕРА

Пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у сераду, што разглядае магчымасць выкарыстання санкцый ЗША для спынення будаўніцтва газаправода «Паўночная плынь-2» паміж Расеяй і Нямеччынай.

Пра гэта ён заявіў у Белым доме падчас сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Bloomberg.

«Мы абараняем Нямеччыну ад Расеі, а Расея атрымлівае мільярды і мільярды даляраў ад Нямеччыны за свой газ», сказаў Трамп.

Ён не ўдакладніў, на каго менавіта ЗША могуць накласці санкцыі для блакавання трубаправода.

Нагадаем, міністр энэргетыкі ЗША Рык Пэры раней анансаваў прыняцце законапраекта аб санкцыях супраць кампаній-удзельніц праекта «Паўночная плынь-2» у «не надта аддаленай будучыні».

Супраць праекту газаправода «Паўночная плынь-2» выступаюць ЗША, некалькі краін Усходняй Еўропы, Скандынавіі і Балтыкі. Яны асцерагаюцца, што газаправод павялічыць залежнасць ЕЗ ад расейскага газу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках