25 красавiка 2024, Чацвер, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: Якая краіна - такія і гульні

16
«Баста»: Якая краіна - такія і гульні

Студэнты жартуюць, што хутка ў Менску пачнецца кастынг на ролю замежнікаў, якія прыехалі на Еўрагульні.

Відавочна, здаюць нервы ў чыноўнікаў, адказных за арганізацыю дыктатарскіх «галодных гульняў». Занадта шмат інфармацыі пра іх хібы ў апошнія дні з'явілася ў інтэрнэце. Пішуць з менскага студэнцкага гарадка, паведамляе Telegram-канал «Баста!»

- Сёння раніцай на кожным КПП ля ўваходаў у студэнцкі гарадок на праспекце Дзяржынскага стаяць жаўнеры ўнутраных войскаў у камізэльках з надпісам «Security». Абшукваюць кожнага госця, папярэджваюць аб забароне здымак. Вельмі шмат міліцыі, цяпер зрабіць фота амаль немагчыма, за ўсімі сочаць.

Захады прынятыя пасля інфармацыі пра тое, як у спякоту здзекаваліся з так званых «валанцёраў» (якія напраўду не валанцёры, а рабы-студэнты, якіх адправілі працаваць падчас гульняў у прымусовым парадку, пагражаючы праблемамі на вучобе і з інтэрнатам). Плюс аўрал - тэрміны выйшлі, нічога не паспяваюць, як заўсёды, усё на нервах.

Якая краіна - такія і гульні. Сярод студэнтаў ужо жартуюць, што праз тое, што наплыў гасцей з-за мяжы на іх не прадбачыцца, хутка абвесцяць дадатковы набор «валанцёраў», якія будуць выяўляць радасных замежнікаў.

Крыху менш праблем для арганізатараў. Менш прыезджых - менш трэба ўкладвацца ў падрыхтоўку інтэрнатаў, а грошы ж ужо выдалі. Скрасці атрымаецца больш, чым планавалі. А плаціць за ўсё нам.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках