18 красавiка 2024, Чацвер, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вучэннях пад Слонімам лейтэнанты пратрымалі жаўнера ў яме ў зямлі амаль тры дні

50
На вучэннях пад Слонімам лейтэнанты пратрымалі жаўнера ў яме ў зямлі амаль тры дні

За тое, што «зэканоміў» 27 патронаў да аўтамата Калашнікава.

Падчас вучэнняў на палігоне пад Слонімам два старшыя лейтэнанты здзекаваліся з жаўнера тэрміновай службы і нават пасадзілі яго ў зіндан - спехам выкапаная яма ў зямлі, дзе і пратрымалі ў холадзе з 26 да 28 красавіка мінулага 2018 года, піша «Віцебскі кур'ер» са спасылкай на тэлеграм-канал NEXTA.

У час вучэнняў жаўнер «зэканоміў» 27 патронаў да аўтамата Калашнікава, каб потым пастраляць у адзіноце. Старэйшыя лейтэнанты 3-цяй мотастралковай роты в/ч 14398 з паселішча Заслонава Лепельскага раёна расцанілі гэта як крадзеж боепрыпасаў і адправілі шарагоўца тэрміновай службы ў халодную яму, дзе два дні з яго здзекаваліся.

Следства ішло амаль год. А суд Лепельскага раёна, які разглядаў крымінальную справу ў дачыненні да двух афіцэраў на падставе часткі 2 артыкула 455 КК Беларусі («Злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзейнасць улады»), 22 траўня 2019 года прысудзіў лейтэнантаў да абмежавання ў вайсковай службе тэрмінам на 2 гады з утрыманнем 25 % грашовага забеспячэння ў даход дзяржавы і без пазбаўлення права займаць камандзірскія пасады.

У пракуратуры вынеслі касацыйны пратэст. 28 траўня 2019 года справу перагледзела судовая калегія крымінальных спраў Віцебскага абласнога суда, якая змяніла прысуд. Станіславу Варанкову прызначылі 4 гады, а Андрэю Мацяленку - 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Абодвум - з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых мерапрыемстваў тэрмінам на 5 гадоў і з пазбаўленнем вайсковы рангаў «старшы лейтэнант».

Пастанова калегіі ў крымінальных справах Віцебскага абласнога суда была абскарджаная. Пры гэтым аргументацыя афіцэраў даволі цікавая.

- Прашу зразумець мяне правільна: калі б не было скрадзеных патронаў, то не было б і злачынства з нашага боку, - напісаў у сваёй касацыйнай скарзе, са звестак NEXTA, адзін са старшых лейтэнантаў. - У гэтай сітуацыі трэба было жаўнера ізаляваць, а ніякіх іншых памяшканняў на палігоне няма. Мы і самі ўвесь час жывем у час актыўных фаз вучэнняў у акопах, у зямлянках, буданах, якія, як ні круці, з'яўляюцца звычайнай ямай як у лесе, так у поле і балоце, пад адкрытым небам, і ніхто ж не задаецца пытаннем, што можа быць гэта таксама «асаблівая жорсткасць» і «здзек» у дачыненні да вайскоўцаў усіх катэгорый і рангаў. Нават сам набор на тэрміновую вайсковую службу можна расцэньваць як факт нейкага псіхалагічнага гвалту і стварэння ўмоў асаблівай жорсткасці і здзеку з навабранца: нежаданне многіх ісці ў войска - гэта агульнавядомы факт, бо паўтара года ніхто не хоча марнаваць, гэты час многія б правялі ў мэтах заробку грошай і іншых асабістых інтарэсаў, а абмежаванне яго свабод і права, гвалтоўнае адлучэнне ад родных і блізкіх з'яўляецца прымусам да занятку тым, чым яму абсалютна не хочацца займацца.

Кропку ў крымінальнай справе пра жаўнера, двух старшых лейтэнантаў і халодны зіндан цяпер давядзецца ставіць Вярхоўнаму суду Беларусі.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках