25 красавiка 2024, Чацвер, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяўчына ў цішотцы з Галуновым у Крамлі: У Пуціна быў такі твар...

15
Дзяўчына ў цішотцы з Галуновым у Крамлі: У Пуціна быў такі твар...
Фота: ТАСС

Ганна Луганская распавяла пра матывы свайго пратэсту.

Дачка расейскага піяніста Мікалая Луганскага, якому прэзідэнт РФ уручыў дзяржаўную прэмію, Ганна, прыйшла на ўрачысты прыём у Крэмль у футболцы з надпісам: «Я/мы Іван Галуноў». Як паведамляе «Медуза», дзяўчына заканчвае магістратуру гістарычнага факультэта МДУ і працуе карэспандэнтам у выданні Medialeak, піша znak.com.

«Футболку я атрымала толькі ўчора. Першапачаткова збіралася ісці ў ёй у сераду на марш. Калі высветлілася, што вызваленне адбылося, а сітуацыя з маршам ужо была не такой адназначнай, я засумнявалася. <...> Я падумала, што калі я буду ў гэтай футболцы, магчыма, гэта будзе хоць нейкім жэстам, каб выказаць сваю пазіцыю», - распавяла выданню Луганская.

Яна дадала, што ейны бацька «змірыўся з ейнымі поглядамі». Са слоў Ганны, на цырымонію яна прыйшла ў кашулі спадыспаду была футболка, а падчас рассаджвання стала вядома, што сваякам піяніста дасталіся месцы ў першым шэрагу.

«Тут я зразумела, што гэта грандыёзны шанец паказаць Уладзіміру Уладзіміравічу, што мяне ў гэты момант хвалюе. Ён [Уладзімір Пуцін] стаяў проста насупраць мяне ўвесь час, які доўжылася цырымонія.

Я зняла кашулю адразу пасля таго, як ён выйшаў на сцэну і пачаў гаварыць. Ён глядзеў на ўсіх, праводзіў позіркам. Твар у яго быў відавочна не вельмі радасны - магчыма, ён быў незадаволены, магчыма, быў проста вельмі стомлены», - распавяла актывістка.

Таксама дачка Луганскага распавяла, што пасля таго, як стаў бачны надпіс на яе футболцы, аператары і фатографы «спрабавалі абыходзіць [яе] камерамі бокам».

На адным са здымкаў, апублікаваным на сайце Kremlin.ru, Ганна выяўленая ў кашулі. Фатаграфію дзяўчыны ў футболцы з надпісам апублікаваў тэлеграм-канал The Bell.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках