19 красавiка 2024, Пятніца, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэміяй Фонду Барыса Нямцова ўганараваная Настасся Шаўчэнка

Прэміяй Фонду Барыса Нямцова ўганараваная Настасся Шаўчэнка
НАСТАССЯ ШАЎЧЭНКА

Цырымонія ўручэння адбылася ў Боне 12 чэрвеня.

Сябра Рады руху "Адкрытая Расея" Настасся Шаўчэнка ўганараваная прэміяй Фонду Барыса Нямцова за смеласць у абароне дэмакратычных каштоўнасцяў, паведамляе “Радыё Свабода”.

Цырымонія ўручэння адбылася ў Боне 12 чэрвеня. Шаўчэнка, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам, не змагла на ёй прысутнічаць. На цырымонію прыляцела 15-гадовая дачка актывісткі Улада.

У гэтым годзе ў шорт-ліст прэміі Фонду Барыса Нямцова таксама ўвайшлі заснавальнік Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны, кіраўнік чачэнскага аддзялення "Мемарыялу" Аюб Ціціеў і гісторык Юры Дзмітрыеў.

23 студзеня 2019 года ў дачыненні да чальца Рады руху "Адкрытая Расея" Настассі Шаўчэнкі была заведзеная першая ў Расеі крымінальная справа паводле артыкула "Дзейнасць непажаданай арганізацыі". Неўзабаве пасля арышту ў рэанімацыі памерла дачка актывісткі, у якой была першая ступень інваліднасці.

Шаўчэнцы ставяць у віну два эпізоды: удзел у палітычных дэбатах і арганізацыю семінара для кандыдатаў у дэпутаты. 15 сакавіка суд падоўжыў ёй хатні арышт на тры месяцы, у канцы траўня Следчы камітэт адмовіўся вызваліць актывістку. Раней Шаўчэнка заявіла пра намер вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах у гарадскую думу Растова-на-Доне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках