16 красавiка 2024, aўторак, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за палову расейцаў купляюць тавары толькі на зніжках

9
Больш за палову расейцаў купляюць тавары толькі на зніжках

Прычына такой сітуацыі ў далейшым падзенні даходаў расейцаў.

Даследчая кампанія Ipsos Comcon па выніках апытанняў выявіла, што ў 2018 годзе 50,6% расейцаў куплялі тавары толькі на акцыях. Пра гэта паведамляе «Новая газета» са спасылкай на «Коммерсант».

У справаздачы кампаніі гаворыцца, што спажыўцы звыклі эканоміць і гатовыя чакаць, пакуль гандлёвыя сеткі ўстановяць на патрэбны ім тавар зніжку. У 2016 годзе дзель такіх пакупнікоў складала 41%, у 2017 годзе - 45%.

Са звестак «Nielsen Расея», у першым квартале 2019 года расейцаў, якія эканомяць, было 69%, а апытаных, якія пераходзяць на больш даступныя тавары - 57%. У аналітычнай кампаніі адзначылі, што прычына такой сітуацыі ў далейшым падзенні даходаў расейцаў і індэкса спажывецкага даверу.

У частцы катэгорый тавараў паўсядзённага попыту прадаюць па акцыі ўжо 70% ад агульнай колькасці прадукцыі, дадаюць у «Nielsen». У некаторых гандлёвых сетках надумалі больш не павялічваць колькасць тавараў са зніжкамі і стабілізаваць промаактыўнасць, піша «Коммерсант».

Раней сетка супермаркетаў «Перекресток» абвясціла аб стварэнні лічбавай карты растэрміноўкі, з дапамогай якой пакупнікі змогуць аплачваць тавары ў крэдыт. Прадстаўнік X5 Retail Group, у якую ўваходзіць сетка, адзначаў, што карта растэрміноўкі дазволіць палегчыць пакупнікам доступ да грошай і падтрымае попыт на паўсядзённыя тавары.

Нагадаем, Расстат і Падліковая палата выявілі, што ў першым квартале 2019 года рэальныя даходы насельніцтва ўпалі на 2,3%. З прагнозаў Падліковай палаты, сітуацыя да канца года не зменіцца, бо не чакаецца ўвядзення новых захадаў сацыяльнай падтрымкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках