23 красавiка 2024, aўторак, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча павялічыць аб'ём паставак звадкаванага прыроднага газу з ЗША

15
Польшча павялічыць аб'ём паставак звадкаванага прыроднага газу з ЗША

Пагадненне было падпісанае ў Белым доме.

Польшча павялічыць аб'ём паставак звадкаванага прыроднага газу з ЗША, - сказана ў заяве, апублікаванай на сайце «Польскай нафтавай і газавай кампаніі» (PGNiG). Пагадненне было падпісанае ў Белым доме прадстаўнікамі PGNiG і кампаніі Venture Global LNG, паведамляе «Радыё Польшча».

У адпаведнасці з пагадненнем, аб'ём газу, які набываецца праз тэрмінал Плакемінс, у 2023 годзе павялічыцца на 1,5 мільёна тон на год - з 1 да 2,5 мільёна тон.

«Сукупны аб'ём газу, набытага кампаніяй PGNiG праз абодва тэрміналы, пабудаваныя кампаніяй Venture Global LNG, дасягне за 3,5 млн тон звадкаванага прыроднага газу за год - 1 мільён тон будзе прыпадаць на тэрмінал Калкасье Пас, а 2,5 мільёна тон - на тэрмінал Плакемінс», - сказана ў заяве.

«Польшча і ЗША падпісалі моцны і стратэгічны саюз і сяброўства, якое ўзмацняе супольная ўцягнутасць у энэргетычную бяспеку і разуменне, што рэальная энэргетычная бяспека дасягаецца дзякуючы энэргетычнай разнастайнасці», - сказаў міністр энэргетыкі ЗША Рык Пэры, які таксама прысутнічаў падчас падпісання дамовы.

«Дзякуючы добрым стасункам з нашымі амерыканскімі партнёрамі і эфектыўным перамовам мы атрымалі магчымасць пастаўляць звадкаваны газ праз тэрмінал Плакемінс на вельмі канкурэнтных умовах», - падкрэсліў старшыня праўлення PGNiG SA Пётр Возняк.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках