20 красавiка 2024, Субота, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Заробкі мізэрныя, усюды - хлусня і падман»

13
«Заробкі мізэрныя, усюды - хлусня і падман»

Як жывуць беларускія рэгіёны.

6 чэрвеня ў Гародні адбылася сустрэча з лідарамі Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалаем Статкевічам і Яўгенам Афнагелем. Больш за 60 чалавек прыйшлі на яе ў Цэнтр гарадскога жыцця. Гарадзенцы не толькі задавалі пытанні палітыкам, але і дзяліліся сваімі назіраннямі і ацэнкамі, паведамляе прэс-служба БНК.

- Напраўду праблемы ўсюды, куды не кінь. Кожная галіна, усякая частка чалавечай дзейнасці - усюды адны правалы, - абураецца 42-гадовы Уладзімір Арцыман. - Адукацыя - праблемы. Ілжэпатрыятызм, прымус, БРСМ, зборы-паборы незразумелыя, патрабаванні нейкія. Прадпрыемствы - праблемы. Людзі без працы, а калі праца ёсць, то трымаюцца за яе праз страх не стаць тым жа «дармаедам». Нават калі і працуюць, то заробкі маленькія. Шмат хто з'язджае. Заробкі мізэрныя, работнікі ЖКГ, ведаю, 300-400 рублёў, на заводах 500 - столь. Паўсюль хлусня, падман. Куды не кінь. З тэлевізіі - хлусня. Куды да чыноўнікаў не прыйдзеш - таксама хлусня. Хто сутыкаўся з тымі ж судамі, усе бачаць, што гэта - паказуха, усё не так, як павінна быць.

Што рабіць? Ісці да людзей, даносіць нашы ідэі, выкарыстоўваць «выбары»

Выказаць сваю пазіцыю - на выбарчым участку, падчас усякай магчымасці. І ў той момант, калі будзе зразумела, што сітуацыю можна змяніць, выходзіць на плошчу.

Нагадаем, 14 чэрвеня адбудзецца сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалаем Статкевічам і каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгенам Афнагелем у Маладзечне. Пачатак - а 19:00. Адрас - вуліца Чыстая, дом 26.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках