20 красавiка 2024, Субота, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі Пуцін звольніў двух генералаў МУС у сувязі са справай Галунова

16
У Расеі Пуцін звольніў двух генералаў МУС у сувязі са справай Галунова
ІВАН ГАЛУНОЎ
ФОТА: REUTERS

Андрэй Пучкоў і Юрый Дзявяткін вызваленыя ад пасадаў.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін загадаў звольніць двух генералаў паліцыі ў сувязі са справай журналіста «Медузы» Івана Галунова. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Звольненыя начальнік управы МУС Заходняй адміністратыўнай акругі Масквы Андрэй Пучкоў і начальнік Управы кантролю за абарачэннем наркотыкаў Галоўнай управы МУС Масквы Юрый Дзявяткін. Раней міністр унутраных спраў Уладзімір Калакольцаў хадайнічаў перад Уладзімірам Пуціну аб вызваленні іх з пасадаў.

Журналіст выдання «Медуза» Іван Галуноў выйшаў на волю ўвечары ў аўторак. Каля будынка Галоўнай следчай управы МУС Масквы яго чакалі дзясяткі людзей. Раней у гэты дзень была спыненая крымінальная справа ў дачыненні да яго.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках