17 чэрвеня 2019, панядзелак, 0:57
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Трамп заявіў пра магчымасць касавання віз для палякаў

8

Прэзідэнт ЗША заявіў, што пастанова будзе прынятая цягам 90 дзён.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда».

На прэс-канферэнцыі ў Белым доме амерыканскі лідар Дональд Трамп выказаў надзею, што Польшча найбліжэйшым часам далучыцца да Праграмы бязвізавага руху ЗША.

У той жа час ён адзначыў неабходнасць выканаць пэўную працу для дасягнення мэты.

На пытанне пра тэрмін, калі скасаванне віз можа адбыцца, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адказаў, што дастаткова хутка: «Мы ўсё бліжэй. Польшча - адна з краін, якія мы хочам (бачыць. - Рэд.) у гэтай праграме. Пастанову мы будзем прымаць цягам 90 дзён».

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сказаў, што ў гэтым пытанні ён настроены аптымістычна: «Я думаю, гэта амерыканская адміністрацыя, якая паставілася да гэтай праблемы сур'ёзна і комплексна».

Дуда спадзяецца, што справа аб скасаванні віз будзе ўрэгуляваная да канца першага тэрміну праўлення Трампа, то бок, да канца наступнага года.